Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Июль 2019 13:31

У раёне прайшлі «Зажынкі»

Традыцыя святкаваць «Зажынкі», якімі беларусы спрадвеку пачыналі ўборку хлябоў, каб падкрэсліць значнасць падзеі, атрымаць божае і прыроды блаславенне, на Бабруйшчыне працягваецца.

Сёлетняе мерапрыемства прайшло ўчора на базе філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», куды сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі, галоўныя аграномы і лепшыя камбайнеры сельгасарганізацый.

Са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і багатага хлебнага караваю да сельгасвытворцаў і непасрэдна хлебаробаў звярнуліся старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Бязручкін. Добрага ўраджаю і бязвоблачнага неба пажадаў калегам дырэктар «Харчавіку-Агра» Міхаіл Стрыжэўскі, божай дапамогі і блаславення ў святой справе — настаяцель Свята-Троіцкага прыходу іерэй Аляксей.

 

Права пачаць жніво — абмалаціць першае калоссе, было даручана лепшым механізатарам раёна: Уладзіміру Юшкевічу і Ігару Гацко, Юрыю Макавееву і Уладзіміру Макавееву, Віктару Крычко і Яўгену Галавацкаму.

 

(Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары «раёнкі»).

Прочитано 649 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.