Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Июль 2019 12:38

У «Гіганце» — найлепшы ў раёне ўраджай рапсу

Уборка азімага рапсу ў СВК «Гігант» на ўчарашні дзень была амаль што завершана. Намалот на раніцу складаў 1080 тон масланасення ў бункернай вазе. Пры тым што ўраджайнасць земляробы гаспадаркі атрымалі найвышэйшую ў раёне — 30 цэнтнераў з гектара (у сярэднім па раёне — 15 ц/га), сёлетнімі вынікамі вырошчвання культуры тут не сказаць каб былі задаволены.

— Разлічвалі на большае, — дзеліцца галоўны аграном вытворчага кааператыву Уладзімір Аляксандравіч Залужны. — Ураджайнасць, блізкая да 40 цэнтнераў з гектара, напэўна б, нас задаволіла, тым болей што мы ўсё для гэтага зрабілі: выканалі асноўныя тэхналагічныя аперацыі па вырошчванні культуры. Але з надвор’ем не паспрачаешся. Запозненыя дажджы — іх бы на тыдзень-два раней — справу сваю зрабілі.

 

Што да арганізацыі ўборкі алейнай культуры, то яна, як заўжды ў «Гіганце» — на найвышэйшым узроўні. На рапсавай ніве працавала высокавытворчая тэхніка, камбайнавыя экіпажы ўзначальвалі адданыя хлебаробчай справе механізатары: Алег Уладзіміравіч Вяроўкін, Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч, Уладзімір Уладзіміравіч Зуб.

 

Уладзімір Зуб

Камбайн CLAAS з прыстаўкай для ўборкі рапсу пад кіраўніцтвам Уладзіміра Уладзіміравіча мы якраз і засталі ўчора на полі паблізу аг. Іванаўка. Там жа ўборкай культуры займалася яшчэ адна такая тэхніка. Раз за разам да камбайнаў пад’язджалі МАЗы пад упраўленнем вопытных вадзіцеляў Анатоля Міхайлавіча Семенчукова, Аляксандра Іванавіча Цэда, Мікалая Антонавіча Хурсана, Аляксандра Уладзіміравіча Дайнекі, у чыю задачу ўваходзіла перавозка сабранага ўраджаю ў зернесховішча. Там, як нам паведамілі, насенне будзе праверана і ачышчана для далейшага продажу. Частку ўра­джаю плануюць перапрацаваць ва ўмовах гаспадаркі на масла. Рапсавы жмых, як каштоўны корм з высокаякасным раслінным бялком, выкарыстаць у жывёлагадоўлі.

 

Сяргей Камлёў (злева) і Юрый Антоненка

 

Анатоль Семенчукоў

 

Мікалай Хурсан

 

Аляксандр Цэд

 

Аляксандр Дайнека

 

Вяртаючыся да працаўнікоў «Гіганта», заўважу, што іх імёны — добра вядомыя пастаянным чытачам «раёнкі». І ўсё ж лічым сваім абавязкам пра нялёгкія працоўныя будні-подзвігі гэтых людзей расказваць яшчэ і яшчэ. Асабліва цяпер — у гарачую ва ўсіх сэнсах пару, калі адна значная сельскагаспадарчая кампанія змяняе другую, і магчымасць, каб перадыхнуць, у земляробаў наўпроч адсутнічае. Болей таго, упэўнены, што зусім хутка мы зноўку вернемся ў «Гігант» — сёння-заўтра хлебаробы гаспадаркі разам з усім калектывам уключацца ва ўборку хлябоў, і іх працоўнымі дасягненнямі будзе ганарыцца ўвесь раён.

Прочитано 658 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.