Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 15 Июль 2019 10:09

Да ўборкі хлябоў падрыхтаваны

З дня на дзень у раёне плануюць прыступіць да масавай уборкі збажыны. Сельгастэхніка і людзі, як паведамілі ў райсельгасхарчы, да адказнай кампаніі гатовы.

— Выхаду на хлебную ніву чакаюць 59 камбайнаў, цалкам укамплектаваны кадры механізатараў, часткова — за кошт прыцягнення з іншых раённых арганізацый, а таксама з гарадскіх. На перавозцы зерня будзе занята 50 адзінак тэхнікі, на яго дапрацоўцы — 18 сушылак, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Мікалаевіч Каўранін. І тэхнікі, і людзей, па яго словах, дастаткова, каб зладжана ўключыцца ва ўборачную кампанію і своечасова сабраць атрыманы ўраджай. Справа — за надвор’ем.

У мэтах бяспечнасці работ на жніве з працаўнікамі праведзены неабходныя інструктажы, сумесна з дзяржтэхнаглядам у гаспадарках былі наладжаны мерапрыемствы па допуску тэхнікі да жніва. У прыватнасці, каб атрымаць права выйсці ў поле, камбайн павінен быць забяспечаны дзвюма вогнетушыльнікамі спецыяльнага аб’ёму, іншымі прыладамі, неабходнымі на выпадак надзвычайнай сітуацыі.

Прочитано 521 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.