Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 15 Июль 2019 08:50

11 ліпеня на базе Цялушскага і Варатынскага сельвыканкамаў працавала пасяджэнне камісіі па кардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва

Камісія дзейнічае ў раёне на пастаяннай аснове пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Людмілы Крычко. Многія з тых, хто прыйшоў у гэты дзень на камісію за садзеяннем у занятасці, папярэдняга працоўнага месца пазбавіліся па сваёй жа віне — з-за «цёплых» адносін з алкаголем, парушэннем працоўнай дысцыпліны.

Між тым, былі і іншыя сітуацыі. Да прыкладу, 59-гадовы жыхар Варатыні не працуе ў сувязі са стратай здароўя, аднак афіцыйнага пацверджання гэтаму не мае. Камісія прыняла рашэнне хадатайнічаць перад мясцовай медустановай аб накіраванні яго на медыцынскае абследаванне для ўстанаўлення (пры адпаведных паказаннях) групы інваліднасці. Некаторыя беспрацоўныя выказалі жаданне перавучыцца, набыць запатрабаваную спецыяльнасць пад гарантаванае працаўладкаванне. У гэтых выпадках камісія дала парады, як дакладна дзейнічаць, куды звяртацца. Яшчэ частцы наведвальнікаў выдалі накіраванне для працаўладкавання на маючыя вакансіі ў сельгасарганізацыі.

Прочитано 509 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.