Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 04 Июль 2019 13:47

У раёне пачалі ўбіраць азімы рапс

Першага ліпеня ў раёне прыступілі да ўборкі выбарачных, падгарэлых участкаў азімага рапсу аграрыі ААТ «Саўгас Кісялевічы» і Бабруйскае ААТ «Аграмашсервіс», сёння ва ўборачныя работы ўключыліся СВК «Гігант», філіялы «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».

У «Аграмашсервісе», як адзначыў у канцы стартавага ўборачнага дня галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Рыгоравіч Чорны, першыя зжатыя гектары (14-15 ц/га) далі зразумець, што ўраджай сёлета хоць і невысокі, але лепшы, чым у папярэднім засушлівым годзе. Пад азімую культуру тут занята 200 гектараў. На чале ўборачных экіпажаў — Аляксандр Барысавіч Нічыпаловіч і Віталь Валер’евіч Падшывалаў. На адвозцы масланасення заняты Іван Уладзіміравіч Еўстратчык і Юрый Іванавіч Ілішка.

У цэлым жа па раёне вынікі першага ўборачнага дня — 13 цэнтнераў з аднаго гектара. У райсельгасхарчы ўпэўнены, што ў далейшым яны будуць лепшымі.

Прочитано 554 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.