Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 31 Май 2019 13:43

У «Міхалёўскай Ніве» нарыхтоўваюць травяны корм

900 тон сена, 10 тысяч тон сенажу і прыкладна столькі ж сіласу неабходна нарыхтаваць аграрыям ААТ «Міхалёўская Ніва», каб быць упэўненымі ў заўтрашнім дні жывёлагадоўлі. Таму, як толькі травы падыйшлі, у гаспадарцы ўзяліся за іх актыўную касьбу і нарыхтоўку корму.

Каб зрабіць працу на сенажаці ўпарадкаванай і ад гэтага — больш прадуктыўнай, стварылі дзве вытворчыя брыгады. Адны механізатары косяць траву і нарыхтоўваюць сянаж, другія — сена. Да тых і іншых прыстаўлены вадзіцелі з МАЗамі, у чыіх абавязках адвозіць травяную масу і рулоны сена да месца складзіравання — у траншэі і на сенавал. Выключэнне складаюць хіба толькі касілкі. Іх на сенажацях гаспадаркі «бегае» пакуль дзве (трэцяя ў часовым рамонце), таму, каб не замінаць вытворчаму працэсу, не дапускаць прастойвання людзей і тэхнікі ў гарачую пару корманарыхтоўкі, кожная з касілак, пры неабходнасці, з гатоўнасцю рупіцца на дапамогу.

 

У сераду, падчас нашага наведвання сенакосаў акцыянернага таварыства, корманарыхтоўка вялася паблізу аг. Іванаўка. Займаліся гэтым механізатары і вадзіцелі другі дзень. Рупіліся, каб перайсці на яшчэ адно з прызначаных для гэтых мэт палёў і ў тры дні, як таго і патрабуе тэхналогія, закрыць сянажную траншэю ля МТФ аграгарадка.

— Наша першачарговая задача — закласці па адной трашэі сенажу на кожнай ферме, — дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Мікалаевіч Мартынчык, — над гэтым цяпер і працуем. Улічваючы тое што самыя прадуктыўныя травы — з першага ўкосу, менавіта з іх імкнемся нарыхтаваць патрэбныя аб’ёмы сенажу.

Бабова-злакавыя сумясі, па словах агранома, сёлета ўдаліся нядрэнныя — з поля забіраюць па 90-100 ц/га зялёнай масы, чаму пасадзейнічала, як ён адзначыў, своечасовая падкормка.

На мінулую зімоўку, па словах Сяргея Мікалаевіча, травянога корму хапіла, яшчэ і застаўся. Таму цяпер, разам з зялёнай падкормкай, жывёле прапаноўваюць і яго.

Каб зэканоміць паліва і час на перавозку травяной масы, сенакосы ў гаспадарцы падзелены на зоны, у залежнасці ад размяшчэння сянажных траншэй. Цяпер убіраюць адну зону, затым другую, трэцюю і гэтак далей.

У хуткім часе, як заўважыў Сяргей Мартынчык, у гаспадарцы возьмуцца і за касьбу люцэрны. Часткова яе пакладуць у сянажную траншэю на МТФ «Воўчая Гара», астатнюю выкарыстаюць на зялёную падкормку рагулям.

Варта адзначыць, што работа на сенажацях «Міхалёўскай Нівы» ў дзень нашага наведвання сапраўды кіпела. Працоўны настрой людзей, многія з якіх аддалі гаспадарцы не адзін дзясятак год, падаграваюць як спрадвечны сялянскі клопат пра зямлю, так і разлік на добры заробак. Апошняе не безпадстаўна: у гаспадарцы прадугледжаны бонусы за стараннасць. Да прыкладу, тая ж сянажная траншэя, калі закладзена своечасова і якасна, абарочваецца для нарыхтоўшчыкаў дадатковымі грашыма.

За падборкай валкоў і здрабненнем травы на зялёную масу мы засталі Аляксандра Віктаравіча Вежнаўца на трактары «Джон Дзір». На валкаванні травы — механізатараў Сяргея Дзмітрыевіча Шынкарэнка і Дзмітрыя Сяргеевіча Шырокага. Сена прэсаваў Мікалай Іванавіч Канавалаў. Перавозкай травяной масы ў траншэю займаўся Сяргей Анатольевіч Шырокі на МАЗе (усяго задзейнічана чатыры машыны), на звозцы рулонаў сена — Яўген Аляксандравіч Манько, на іх пагрузцы — Аляксандр Уладзіміравіч Рослік.

 

Аляксандр Вежнавец

 

Яўген Манько

 

Мікалай Канавалаў

 

Аляксандр Рослік

 

Сяргей Шырокі

 

Дзмітрый Шырокі

Прочитано 730 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.