Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 Май 2019 09:53

У «Харчавіку-Агра» прыступілі да касавіцы

З серады ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» вядуць уборку палосных пасеваў: зялёнаўкоснага жыта і азімай сурэпіцы, пад якія тут занята 250 гектараў. Зялёная маса прызначана для правяльвання і далейшага занатавання ў падрыхтаваную для гэтых мэт траншэю.

Займаюцца дадзеным відам работ адказныя і вопытныя механізатары Ступень Аляксандр Віктаравіч (на фота) і Юшкевіч Павел Уладзіміравіч. Іх трактары шпарка бегаюць па полі, пакідаючы за сабой раўнюткія рады густапакладзенай травы.

— З разлікам на пагалоўе нам сёлета неабходна нарыхтаваць 700 тон сена, 7 тысяч тон сенажу і столькі ж сіласу, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Масолава. — З задачай разлічваем справіцца, тым болей што маюцца мінулагоднія запасы травянога корму.

— На гэтую пару палеткі выглядаюць надзвычай прывабна, — адзначае кіраўнік філіяла Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі на пад’ездзе да поля, дзе сышліся сурэпіца з рапсам. — Усё, што ад нас залежыць, зрабілі, але ж канчатковы вынік будзе залежаць ад надвор’я.

Варта адзначыць, што на пасевах у гаспадарцы выконваюцца ўсе доглядныя работы: своечасова набываюцца неабходныя прэпараты і выкарыстоўваюцца згодна нормы. Ужо двойчы правялі інсектыцыдную апрацоўку азімага рапсу, а таксама фунгіцыдную апрацоўку, хімпраполку азімых культур, яравых зерневых, зернебабовых, часткова фунгіцыдную апрацоўку азімых зерневых культур. Наперадзе — працяг апошняга, а таксама хімпраполка кукурузы на плошчы 400 га.

— Усе нашы грошы — ад жывёлагадоўлі, — адзначае Міхаіл Стрыжэўскі, — таму ўся работа завязана на гэтай галіне. Для нас надзвычай важна нарыхтаваць якасны корм, тэхналагічна правільна яго збалансаваць і атрымліваць добрыя надоі. Над гэтым і працуем.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 481 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.