Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Май 2019 08:36

Каб не здарылася бяды...

... штомесяц мабільная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко ў складзе прадстаўнікоў Бабруйскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента інспекцыі працы, Бабруйскага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС РБ, міжраённага аддзялення Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду, Бабруйскага гаррайаддзела па НС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прафсаюзаў, аддзелаў райвыканкама наведваецца ў раённыя арганізацыі, каб аказаць ім практычную і метадычную дапамогу ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы.

 

На днях зацікаўленыя службы пабывалі ў Бабруйскім сельскагаспадарчым адзяленні ПВУП «Калінкавіцкая зверагаспадарка» Белкаапсаюза, наведалі рамонтна-механічную майстэрню і малочна-таварную ферму в. Слабада Баб­руйскага ААТ «Аграмашсервіс», рамонтна-механічныя майстэрні ААТ «Міхалёўская Ніва» і СВК «Гігант», а таксама малочна-таварны комплекс вытворчага кааператыва ў М. Бортніках.

— Неабходнасць у правядзенні такога роду мерапрыемстваў відавочная, — адзначыла Таццяна Варанко. — У час выяўленыя парушэнні патрабаванняў аховы працы папярэджваюць калецтвы і смяротныя выпадкі на вытворчасці — праблема стаіць надзвы­чай востра ў краіне.

На вышэйзгаданых аб’ектах звярталася ўвага на чысціню і парадак, выкананне правілаў пастаноўкі тэхнікі на рамонт, правілаў эксплуатацыі і захоўвання электраабсталявання, ацяпляльных прыбораў, наяўнасць і гатоўнасць да эксплуатацыі прадметаў па тушэнні пажараў, выкарыстанне работнікамі спецадзення, правядзенне з імі інструктажоў. З улікам таго, што пераважную частку аб’ектаў мабільная група наведвае не ўпершыню, правяралася выкананне раней выдадзеных рэкамендацый, у асаблівасці тых, што не патрабавалі значных фінансавых затрат.

І калі на аб’ектах таго ж «Гіганта» парушэнняў заканадаўства аховы працы амаль не выяўлена, то да астатніх меўся шэраг пытанняў. У прыватнасці, на тэрыторыі зверагаспадаркі была не зачынена шчытамі назіральная яма ў памяшканні для рамонту і абслугоўвання транспартных сродкаў, выкарыстоўваецца драўляная лес­віца, стан якой не адпавядаў нормам заканадаўства, прычэпы да трактароў стаялі на драўляных калодках замест спецыяльных прыстасаваняў — казялкоў з абазначанай дапушчальнай вагой. На мехдвары в. Слабада адсутнічала ўпора ў варотах майстэрні, не абмежаваны доступ у назіральную яму, казялкі пад калёсамі тэхнікі без абазначанай дапушчальнай вагі. Прыкладна такія ж парушэнні на мехдвары «Міхалёўскай Нівы».

Хочацца адзначыць, што кожная норма і кожнае патрабаванне аховы працы «напісаны крывёю», таму любое прамаруджванне ў пазбаўленні ад недапрацовак выклікае як мінімум непаразуменне. Як максімум — здольна прывесці да бяды. Каб апошняга не здарылася, а парушэнні своечасова выяўляліся і ліквідаваліся, і працуе мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям раёна.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 472 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.