Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 29 Апрель 2019 10:47

Варатынцы сеюць кукурузу

Не першы тыдзень вядзецца пасяўная ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». У гаспадарцы своечасова пасеялі раннюю ярыну, на гэтую пару ўжо і 208 гектараў адналетніх траў на зялёны корм жывёле. Апошнімі збіраюцца засеяць яшчэ прыкладна 100-120 гектараў.

Цяпер жа ўся ўвага скіравана на сяўбу кукурузы, пад якую тут адвялі адну тысячу гектараў. На зерне — а гэта 150 га — культуру ўжо пасеялі, цяпер займаюцца сяўбой на зялёную масу. Насеннем, па словах дырэктара Ула­дзіміра Давыдзенкі, гаспадарка цалкам забяспечана, амаль усё яно — замежнай вытворчасці, высокіх пасяўных якасцяў. Зерне кукурузы ў філіяле «Варатынь» выкарыстоўваюць на мэты жывёлагадоўлі. Звычайна некаторую частку заплюшчваюць, астатняе дасушваюць, каб потым гатаваць з яго камбікорм на ўласным заводзе.

Немалую падтрымку, як тут адзначылі, сельгасарганізацыі аказваюць прамыслоўцы. Вось і да сёлетняй сяўбы галаўное прадпрыемства — ААТ «БЗТДіА», дапамагло з набыццём насення, мінеральных угнаенняў, запчастак для сельгастэхнікі.

— Усё б добра, каб не адсутнасць дажджоў, — разважае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Аляксандравіч Парахневіч, пакуль едзем на кукурузнае поле. — З надзеяй чакаем яго штодня, але пакуль дарэмна.

На недахоп вільгаці ўказвалі і клубы пылу, што суправаджалі пасяўную тэхніку, — трактар «МТЗ-1221» у агрэгаце з замежнай сеялкай дакладнага высеву «Квернеланд оптыма», якімі запраўляў вопытны механізатар Раман Аляксандравіч Цэдранкоў.

Задача палявода Канстанціна Мікалаевіча Фіневіча падчас сяўбы — загружаць кукурузнае насенне з прычэпа трактара ў адпаведныя адсекі на сеялцы. На падвозцы насення ў дзень нашага прыезду быў заняты Уладзімір Віктаравіч Вараб’ёў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 517 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.