Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Апрель 2019 17:07

На палях СВК «Гігант»

Уключыцца ў веснавую пасяўную кампанію няспешна, да дробязяў прадумана, вытворчаму кааператыву дазволіла паднятае зябліва. У дні, калі намаганні большасці раённых гаспадарак былі скіраваны на ворыўныя работы, у «Гіганце» займаліся перадпасяўной падрыхтоўкай палёў, надаючы сур’ёзную ўвагу кожнаму тэхналагічнаму моманту. На гэтую ж пару палявыя работы тут вядуцца ў прамым сэнсе з размахам. У іх задзейнічаны асноўны арсенал сельгастэхнікі і падмурак калектыву — сумленныя, прафесійна загартаваныя, адданыя гаспадарцы механізатары пад пільным кантролем адказных за сяўбу спецыялістаў.

Як адзначыў галоўны аграном Уладзімір Залужны, у СВК на гэтую пару вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ: унясенне арганікі, узворванне глебы, падкормка азімай збажыны, сяўба яравых рапсу і ячменю, культывацыя глебы, унясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу, падрыхтоўка глебы пад пасадку бульбы, іншых яравых культур. Людзям для работы ў полі, па словах начальніка ўчастка № 2 Васіля Марозава, створаны ўсе неабходныя ўмовы. Тое ж гарачае харчаванне дастаўляецца двойчы на дзень — у абед і на вячэру. У мэтах забеспячэння бяспекі людзей, занятых на сяўбе, кожны, хто выходзіць у поле, незалежна ад віду работ, штораніцы правяраецца на алкатэстары.

А вось і непасрэдныя ўдзельнікі пасяўной, якіх мы засталі на палях «Гіганта» ў аўторак:
Віктар Віктаравіч Балыка, Аркадзь Аркадзьевіч Акуліч і Дзяніс Анатольевіч Ціханаў падвозілі на поле паблізу Іванаўкі, дзе вялася падкормка азімых збожжавых культур, вадкія мінеральныя ўгнаенні.

Віктар Віктаравіч Балыка

Аркадзь Аркадзьевіч Акуліч

Дзяніс Анатольевіч Ціханаў

Міхаіл Лявонавіч Чарноў займаўся непасрэдна падкормкай азімай збажыны, у дзень нашага наведвання — трыцікале. Да гэтага віду работ, як паведаміў, прыступіў у апошнія дні сакавіка. Спачатку падсілкоўваў мінераламі азімы рапс, і ўжо каторы дзень — збажыну. Тэхнікай сваёй механізатар задаволены. Каб у напружаны час раптам не падвяла, у яго абавязковым графіку — прафілактычныя агляды.

Андрэй Уладзіміравіч Арэх на трактары “Джон Дзір” з сеякай АКПМ-6 шосты дзень як сеяў яравы ячмень на полі, што ў накірунку в. Малінаўка. Настрой на працу, па словах механізатара, у яго цудоўны, і немалая роля ў гэтым лагоднага веснавога надвор’я. Праўда, і спякоты вопытны земляроб не баіцца: на гэты выпадак яго тэхніка забяспечана кандыцыянерам. Задаволены працаўнік і харчаваннем. Абеды і вячэры, па яго словах, проста выдатныя.

 

На тым жа полі Уладзімір Ільіч Шапялевіч на трактары “Беларус 1222” з КШП-6 рыхтаваў глебу да сяўбы — займаўся культывацыяй. Працоўны дзень, як і іншыя механізатары, пачаў а 7-ай раніцы, завяршыць збіраўся ў 7-8 вечара. “Напружанасць адчуваецца, але тож сяўба, — адзначыў субяседнік. — У такую пару хіба можна зважаць на графік, галоўнае — своечасова пакласці зерне ў зямлю”.

 

На полі непадалёк ад в. Пустошка вопытны механізатар Васіль Аўрамавіч Лебедзеў ажыццяўляў закрыццё вільгаці. Трактар, на якім працуе, — першы энерганасычаны ў “Гіганце”. Нягледзячы на тое што кіруе ім Васіль Аўрамавіч 16 год, выглядае тэхніка, як новенькая! А ў звязцы з зубчатай, 22-метровага захопу бараной — і ўвогуле ўнушальна! На запытанне, ці чакае за сваю працу добрых грошай, механізатар з жартам адказаў, што тыя ў полі. І ўдакладніў — заробак залежыць ад колькасці і якасці напрацаванага, так што ні прастойваць, ні адносіцца да справы абы як няма рэзону.

 

На полі за Пустошкай вялася сяўба яравога рапсу. Выконваў гэтую адказную работу Уладзімір Уладзіміравіч Зуб на высокавытворчым трактары Атлес-946 з сеялкай РABE-6 — відовішча заварожвае!

 

Там жа непадалёк Андрэй Васільевіч Ільчук займаўся ўнясеннем мінеральных угнаенняў. Выконваў даручанае, як заўжды, старанна.

Унясенне мінеральных угнаенняў вялося і на полі паўз дарогі на Малінаўку. Выконваў гэтую работу Аляксандр Анатольевіч Клімовіч — ягоны трактар аснашчаны прычапной тэхнікай РМУ-7500.

 

На полі за Бірчай Алег Уладзіміравіч Вяроўкін на трактары Беларус 3522 з сеялкай АКПМ-6 сеяў яравую збажыну.

 

Па словах Васіля Марозава, менавіта начальнікі ўчасткаў ажыццяўляюць кантроль за аб’ёмамі і якасцю выкананай работы — ад апошняга напрамую залежыць заробак механізатара. Сам ён звычайна ацэньвае работу падначаленых на “добра” ці “выдатна”: людзі ў гаспадарцы працавітыя ды і маральны стымул да гэтага абавязвае.

Прочитано 636 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.