Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Апрель 2019 16:20

Прафсаюзы не застаюцца ў баку ад пасяўной

Бабруйскі райкам прафсаюза работнікаў АПК намераны традыцыйна на працягу пасяўной кампаніі маніторыць сельгасарганізацыі на прадмет забеспячэння работнікам матэрыяльных і маральных стымулаў, выканання ў гаспадарках умоў працоўнага спаборніцтва, патрабаванняў аховы працы, арганізацыі харчавання.

«На гэты час ва ўсіх дзевяці раённых сельгаспрадпрыемствах наладжана харчаванне, — адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў. — У шасці арганізацыях у гэтых мэтах задзейнічаны ўласныя сталовыя. Таварыствы «Аграмашсервіс», «Саўгас Кісялевічы» і «Стасеўка» заключылі дамовы на прыгатаванне абедаў з установамі Бабруйска». Штат работнікаў, якія забяспечваюць паслугі харчавання, па яго словах, цалкам укамплектаваны. Тэхніка па дастаўцы ежы на палі абсталявана ўсім неабходным.

У мэтах забеспячэння аховы працы, як было адзначана, з механізатарамі праведзены інструктажы. Штодня перад выездам у поле кіроўцы сельгастэхнікі праходзяць праверку на алкатэстары, пры жаданні ў іх вымяраюць артэрыяльны ціск. Ажыццяўляюць гэта спецыяльна падрыхтаваныя работнікі гаспадарак. А вось з медыцынскім аглядам механізатараў у раёне не ўсё гладка. Як адзначыў галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 Міхаіл Семянюк, прашлі яго 60% ад агульнай колькасці занятых на сяўбе.

Працаўнікі палёў усіх без выключэння сельгасарганізацый забяспечаны спецадзеннем. «Цяпер галоўнае, каб яно выкарыстоўвалася па прызначэнні», — адзначыў Сяргей Феднеў. Па яго словах, данесці значнасць патрабаванняў аховы працы і пракантраляваць іх выкананне — адна з задач спецыялістаў і актыву прафсаюзных пярвічак.

Усведамленне таго, што добрая, якасная праца павінна быць падмацавана добрым словам і, галоўнае — добрым рублём, прымусіла гаспадаркі з большай пільнасцю падыйсці да распрацоўкі крытэрыяў маральнага і матэрыяльнага заахвочвання людзей, занятых на сяўбе. У раёне і непасрэдна ў гаспадарках зацверджаны ўмовы працоўнага спаборніцтва. Вынікі работы, па словах Сяргея Феднева, у сельгасарганізацыях падводзяцца штодня, шторанку ў гонар пераможцаў уздымаецца Чырвоны сцяг. У сваю чаргу, райкам прафсаюза паклапаціўся аб набыцці вымпелаў, іншай нагляднасці, сувеніраў, якія будуць уручаны падчас сяўбы лепшым з лепшых сейбітаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 538 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.