Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 01 Апрель 2019 14:45

У раёне вызначыліся з вучнем года-2019

Заключны этап традыцыйнага конкурсу “Вучань года” прайшоў на базе Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” ў мінулую суботу. Па яго выніках пераможцам прызнаны вучань Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ”  Яўген Давыдзенка. А вось пераможцам конкурсу ў цэлым — з улікам усіх яго этапаў — прызнана Дыяна Грышчанка з Брожскай СШ. Менавіта яна ўдастоена ганаровага тытулу “Вучань года-2019”.

Дзяўчына вучыцца ў 11 класе. Любіць разважаць, аналізаваць — марыць стаць палітолагам. Дзеля гэтага актыўна пашырае свой кругагляд: цікавіцца падзеямі ў свеце, шмат чытае, праглядае адпаведныя тэлеперадачы, Інтэрнэт-праекты. Перамозе ў прэстыжным вучнёўскім конкурсе, як паведаміла, абавязана бацькам, настаўнікам і сябрам. Усе яны не толькі натхнялі Дыяну на ўдзел, але кожны са свайго боку прыклалі шмат намаганняў, каб інтэлектуальнае спаборніцтва прынесла выпускніцы заслужаную пашану.  

 

Удзельнікі заключнага этапу конкурсу: Дыяна Грышчанка (11 клас) з Брожскай СШ, Ганна Асясарава (10 клас) з Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Павел Якубенка (10 клас) з Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Яўген Давыдзенка (11 клас) з Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ”.   

Прочитано 569 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.