Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 01 Апрель 2019 11:31

Добры свет любімых кніг

Далучыць дзяцей да чытання, арганізаваць і правесці пэўную колькасць творчых сустрэч, прэзентацый новых выданняў і кніг пісьменнікаў-юбіляраў-2019, экскурсій па бібліятэцы, цікавых і грунтоўных, даў магчымасць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі «Добры свет любімых кніг», які праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы ў час веснавых канікул.

Трэба адзначыць, што ўсе мерапрыемствы праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Адкрыццё Тыдня адбылося 25 сакавіка на базе Каменскай СШ. Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі і супрацоўнікі Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна падрыхтавалі цікавую і займальную праграму «Бабруйшчына — маё натхненне: літаратурная творчасць нашых землякоў».

Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, адправіліся ў займальнае падарожжа па літаратурнай карце раёна, пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-землякоў: В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Галавача, М. Аўрамчыка, А. Дзятлава, А. Адамовіча і М. Давідовіча. Для школьнікаў аформлена маляўнічая кніжна-ілюстрацыйная выстава «Бабруйшчына літаратурная», на якой прадстаўлены партрэты пісьменнікаў-землякоў, іх творы і літаратура аб іх дзейнасці.

Шмат шчаслівых хвілін падарыла дзецям конкурсна-гульнёвая праграма «Свята ўсіх, хто любіць кнігу, музыку і мастацтва», падрыхтаваная педагогамі-арганізатарамі Цэнтра творчасці. Усе без выключэння ператварыліся ў «казачнікаў» і дружна склалі сваю казку ў конкурсе «Калабок». Займальная музычная фізхвілінка на матывы беларускіх танцавальных мелодый «З любоўю да роднага краю» з лёгкасцю падняла настрой і дзецям, і дарослым. Арганізатары не ўпусцілі магчымасці пазнаёміць дзяцей з літаратурнымі навінкамі «Навінкі для чытаек» і прадэманстравалі дзецям цыкл мультыплікацыйных фільмаў па любімым творам.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 534 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.