Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 01 Апрель 2019 11:22

Сяўба пачалася!

На мінулым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы ранняй ярыны — збожжавых і зернебабовых культур. Па стану на ўчарашнюю раніцу гэтая работа вялася ў 7 з дзевяці раённых сельгасарганізацый. У асноўным сеялі авёс, а ў радзе гаспадарак — філіялах «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і «Харчавік-­Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», а таксама ААТ «Міхалёўская Ніва» — ужо і ячмень. На ўчора ў цэлым па раёне было пасеяна 850 гектар з 7700 га ранняга яравога кліну.

«Вільготнасць глебы для сяўбы гэтых культур аптымальная. Яе тэмпература на пачатку пасяўных работ хоць і была некалькі ніжэйшай за тую, што патрабуецца, аднак сонца з кожным днём грэла мацней», — адзначыла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская. Па яе словах, на сяўбу ранняй ярыны, у адпаведнасці з планам, адведзена два тыдні. У дачыненні нашага раёна гэта азначае, што адсеяцца трэба будзе да пачатку другой дэкады красавіка.

5 гаспадарак таксама прыступілі да падкормкі азімых збожжавых культур і рапсу. Час для гэтага аптымальны. У бліжэйшыя дзень-два, як было адзначана, да дадзенага віду работ падключацца ўсе сельгасарганізацыі. Азотныя мінеральныя ўгнаенні для першай падкормкі ў раёне маюцца.

На фота: сяўба яравога ячменю ў ААТ «Міхалёўская Ніва».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 503 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.