Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Март 2019 10:47

У аб’ектыве — палявыя работы ў філіяле «Агракамбінат КХП»

Веснавыя работы на палях філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» вядуцца актыўнымі тэмпамі. Мала таго што падганяе веснавое сонейка, дык варта паспець управіцца з немалымі плошчамі.

Асноўная ўвага на гэтую пару да ворыва, якім адначасова займаюцца на некалькіх накірунках. Да прыкладу, за в. Станы ўчора, на дзень нашага наведвання, пракладваннем барознаў займаліся вопытныя ў гэтай справе механізатары Іван Балотнікаў і Аляксандр Булацкі на трактарах «Беларус-1221». Узворванне гэтага поля маладыя людзі планавалі ў аўторак і скончыць. У панядзелак жа, па словах галоўнага агранома Сяргея Гаўрыленкі, займаліся гэтай работай да самай цемені, значна перавыканаўшы дзённую норму. Такі падыход да працы, па яго словах, мае ў тым ліку фінансавы разлік: болей узарэш — болей заробіш грошай.

 

                                       Іван Балотнікаў                                                                      Аляксандр Булацкі

Вяліся ворыўныя работы ўчора таксама ля вёсак Пятровічы і Гарохаўка. Выконвалі іх Аляксандр Гаўрыленка на энерганасычаным трактары «Беларус-3022» і Сяргей Пархімчык на «Беларус-1221». Паблізу Осава майстэрства аратых дэманстравалі Віталь Баранаў на трактары «Беларус-3522» і Арцём Астрэйка на «Беларус-3022». Усяго веснавым ворывам, па стане на 26 сакавіка, у гаспадарцы было ахоплена 810 га — болей за палову ад плана. З улікам таго што частка механізатараў з дня на дзень будзе перакінута на іншыя работы, узворвання набярэцца, як тут лічаць, яшчэ дзён на дзесяць.

Адначасова вядзецца падсейванне мнагалетнікаў. Гэтая справа даручана Ігару Шыла. На ўчарашні дзень з 700 запланаваных га было пасеяна 330.

 

                                            Аляксандр Белаушка і Васіль Фёдараў

Працягваецца ўнясенне арганікі ў глебу. Задзейнічана на гэтай рабоце чатыры адзінкі тэхнікі, у тым ліку і новенькі, набыты летась МТУ-15, штурвал якога даручаны Валерыю Лісоўскаму. Аляксандр Белаушка і Васіль Фёдараў запраўляюць раскідвальнікамі хоць і з працяглым стажам, але незаменнымі ў гаспадарцы.

 

                                  Валерый Лісоўскі                                                                 Уладзімір Рослік

На раніцу аўторка ў глебу было ўнесена амаль 15 тысяч тон арганікі. З улікам таго што на палі вывезена каля 25 тысяч тон і арганічнымі ўгнаеннямі збіраюцца кампенсаваць дэфіцыт мінеральных, работы ў дадзеным накірунку ў «Агракамбінаце КХП» яшчэ ўдосталь.

 

Да таго ж дадам, што ўчора ў гаспадарцы планавалі пасеяць першыя гектары яравога аўсу. Даручана гэтая работа традыцыйна Дзмітрыю Кунцу, у распараджэнні якога новенькі «Беларус-3522».

Прочитано 571 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.