Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 13 Март 2019 16:15

Старт палявым работам дадзены

Веснавыя палявыя работы ў раёне пачаліся з падсейвання траў бабовых і бабова-зёлкавых сумясяў пад азімыя культуры.

Да гэтага прыступілі аграрыі філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (падсеяна канюшына на плошчы ў 180 га) і філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» (болей за 60 га). «Пасля замінкі, выкліканай кароткачасовым снегам, за гэтую работу возьмуцца і ва ўсіх астатніх сельгасарганізацыях», — паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская. Акрамя таго, з яе слоў, пяць раённых гаспадарак — філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», «Агракамбінат КХП», ААТ «Міхалёўская Ніва», «Саўгас Кісялевічы» і Баб­руйскі ААТ «Аграмашсервіс», прыступілі да ранне-веснавога ўзворвання палёў (усяго ўвесну заарана болей за 300 га плошчаў). У бліжэйшыя дзень-два, як плануецца, да гэтага віду работ падключацца іншыя сельгасарганізацыі Бабруйшчыны. Зрэшты, у СВК «Гігант» і філіяле «Харчавік-Агра» палі ўзараны пад зябліва.

Прочитано 502 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.