Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 28 Январь 2019 11:50

Увага — да мінеральных угнаенняў

Рабочая нарада па пытаннях набыцця сельгасарганізацыямі мінеральных угнаенняў пад веснавую сяўбу прайшла ў старшыні райвыканкама ў чацвер на мінулым тыдні. Удзел у ёй прынялі кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты райсельгасхарчу, прадстаўнікі Белаграпрамбанка.

Як стала вядома, пад сяўбу ярыны сёлетняга года раёну патрабуецца, у адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі, 9817 т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку 3536 т азотных, 1644 — фосфарных, 4636 — калійных. На сёння забяспечанасць мінераламі ў цэлым па раёне складае ўсяго 6 працэнтаў ад патрэбы. За якія сродкі збіраюцца набыць недастаючую частку тыя сельгас­арганізацыі, у каго хоць якая назапашанасць маецца, і як будуць вырашаць, пры дэфіцыце фінансаў, няпростую задачу астатнія — гэтае пытанне было асноўным на нарадзе ў кіраўніка раёна.

І хоць дасягнуць поўнай яснасці ў яго вырашэнні пакуль не ўдалося, асобныя гаспадаркі выйсце намецілі. У прыватнасці, СВК «Гігант», філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і Бабруйскае ААТ «Аграмашсервіс» намераны выкарыстаць у гэтых мэтах крэдыты банка, філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — дапамогу галаўнога прадпрыемства, ААТ «Неўскі-Агра» — сродкі са спецрахунку і Бабруйскага мясакамбіната. Па астатніх сельгасарганізацыях пытанне застаецца адкрытым. Адказ на яго, па словах Паўла Найдзёна, павінен быць знойдзен у бліжэйшыя дні.

По материалам общественно-политической газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 592 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.