Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 17 Январь 2019 11:26

Дэпутаты прынялі ўдзел у спартакіядзе

12-13 студзеня ў Крычаве прайшла зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці. За права называцца наймацнейшай спаборнічалі 23 каманды з усіх куткоў Магілёўшчыны. Ад нашага раёна ўдзел у мерапрыемстве прыняла каманда з 7 чалавек — дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў на чале з яго старшынёй Людмілай Крычко.

Удзельнікі спартакіяды спаборнічалі ў лыжнай эстафеце, плаванні, дартсе і стральбе. Па яе выніках у пераможцы выйшла каманда гаспадароў — Крычаўскага раёна. У тройцы лідараў таксама дэпутаты Кіраўскага і Горацкага раёнаў. Прадстаўнікі нашага — на 11-м месцы.

У асабістым першынстве старшыня Сычкаўскага сельвыканкама, дэпутат райсавета дэпутатаў Зінаіда Трубачка ў стральбе заняла 2-е месца.

Узнагароды пераможцам уручыў галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 692 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.