Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Декабрь 2018 11:09

Форум “Маладосць. Праца. Рамантыка” прайшоў у Бабруйскім раёне

19 снежня ў Бабруйскім раёне адбыўся маладзёжны форум “Маладосць. Праца. Рамантыка”. Мерапрыемства на Бабруйшчыне традыцыйнае, яго арганізатар — раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Падчас форуму маладым людзям Бабруйшчыны — працаўнікам раённых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама юнакам і дзяўчатам з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі за паспяховую працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю, ініцыятыўнасць і крэатыўнасць у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі былі ўручаны ўзнагароды і падарункі на памяць.

 

Таксама быў наладжаны “адкрыты дыялог” моладзі з прадстаўнікамі аддзелаў райвыканкама. Апошнія адказалі на хвалюючыя маладых людзей пытанні. Тым, хто стаіць на парозе прафесійнага выбару, распавялі, у якіх сферах народнай гаспадаркі можна сябе рэалізаваць. У прыватнасці, намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Бабруйскі цяплічны камбінат”Аляксандр Дзьячэнка пазнаёміў прысутных з развіццём прадпрыемства і амбіцыйнымі планамі на будучыню, а таксама з вакансіямі — рабочых і спецыялістаў — якія на гэты час маюцца і на якіх маладых людзей чакаюць.

 

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары раённай газеты «Трыбуна працы».

Прочитано 620 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.