Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Октябрь 2018 12:07

Збалансаваныя рацыёны — аснова правільнага кармлення

Нягледзячы на цёплыя кастрычніцкія дні ў большасці раённых сельгасарганізацый на гэтую пару, як таго патрабуе тэхналогія, завяршылі перавод жывёлы на зімне-стойлавае ўтрыманне. Апошняе мае на ўвазе найперш сур’ёзныя патрабаванні да кармлення жывёлы, у асаблівасці дойнага статку. Менавіта іх, а таксама пытанні вырошчвання маладняку абмеркавалі ўдзельнікі раённай вытворчай нарады па жывёлагадоўлі — галоўныя спецыялісты зааветслужб і загадчыкі малочна-таварных ферм гаспадарак.

Мерапрыемства прайшло пад началам намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандра Кісялёва з удзелам спецыялістаў райсельгасхарчу.

З улікам таго, што травянога корму на гэтую пару ў цэлым па раёне нарыхтавана 25,2 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы (у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» звыш 39 ц к. адз., у Бабруйскі ААТ «Аграмашсервіс» — амаль 30, у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 25,2), і нарыхтоўка кукурузнага сіласу працягваецца, можна меркаваць, што без корму раённая жывёла не застанецца. Іншая справа — яго якасць: якраз у гэтыя дні сянаж даследуецца на адпаведныя паказчыкі — і правільны падыход да кармлення.

«Надзвычай важна — балансаваць рацыёны па асноўных харчовых рэчывах, неабходных для здароўя, жыццядзейнасці і прадукцыйнасці жывёлы, гатаваць паўнавартасныя кормасумясі з сенажу і сіласу, з прымяненнем канцэнтраванага корму, патакі, жому, цукровых буракоў», — адзначыў, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады Аляксандр Кісялёў. І ён сам, і спецыялісты райсельгасхарчу нагадалі, як гэта рабіць правільна, тэхналагічна прадумана.

Другім, не меней значным пытаннем нарады было вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы. Яго абмеркаванне прайшло ў форме іспыту — загадчыкі ферм рабілі раскладку сваіх дзеянняў у выпадку нараджэння цяляці, выпайкі нованароджанай жывёліны зондам, прыгатавання корму для маладняку, для навацельных кароў і інш. Сваімі парадамі адносна абмяркоўваемага пытання падзяліліся спецыялісты гаспадарак, дзе гэтая работа пастаўлена належным чынам, у прыватнасці, філіяла «Харчавік-Агра».

Была звернута ўвага на работу з кадрамі — узаемасувязь удзельнікаў нарады з работнікамі ферм, правядзенні тлумачальнай работы з аператарамі машыннага даення, даглядчыкамі, тымі, хто мае непасрэднае дачыненне да догляду жывёлы. А таксама на зацікаўленасць саміх спецыялістаў у выніках працы. Практыка паказвае, што і першае, і другое актуальнае. За абмеркаваннем догляду маладняку ў зімовых умовах у першыя месяцы жыцця выявілася, што не на ўсіх фермах маюцца прызначаныя для гэтых мэт лямпы. Іх набыццё не ў кампетэнцыі тых жа загадчыкаў МТФ, але задача апошніх, па словах Аляксандра Кісялёва, давесці праблему да кіраўніка і дасягнуць яе вырашэння. Тое ж і ў дачыненні падначаленых: недастаткова паставіць задачу — важна пракантраляваць яе выкананне, а ў выніку немагчымасці апошняга — выявіць прычыну і знайсці спосаб пазбавіцца ад яе. Толькі пры такім падыходзе калектыў можа разлічваць на станоўчы вынік сваёй работы.

Прочитано 552 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.