Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 08 Октябрь 2018 09:52

Восеньскія работы працягваюцца

У СВК «Гігант» працягваюць капаць бульбу. Сабраны ўраджай звозяць у бульбасховішча, дзе, перш чым пакласці на захаванне — буйную ў засекі, насенную ў кантэйнеры — прапускаюць праз сарціроўку. Дробныя ж клубні пасля гэтага змяшчаюць у спецыяльна падрыхтаваную тару. З вызваленнем тэхнікі ад асноўных сельскагаспадарчых работ іх будуць дастаўляць на тэрыторыю жывёлаводчых аб’ектаў, дзе, перш чым прапанаваць жывёле, дадаткова ачышчаць.

 

У дзень нашага наведвання ў «Гігант» сарціровачную стужку абслугоўвала пяць чалавек. Задача іх, як заўважыла Аляксандра Трапак, адкідваць «усё, што не бульба», а таксама пашкоджаныя клубні. Работнік на аўтакары — гэты абавязак выконваў Іван Філіпаў — перавозіў ад сарціроўкі да адсекаў насенную бульбу.

 

Радуюць вока рапсавыя пасевы «Гіганта». У фазе чатырох лістоў, як нам паведамілі, іх апрацавалі, у адпаведнасці з тэхналогіяй, ростарэгулятарам, што дазволіла запаволіць рост раслін, каб у зімоўку тыя ўвайшлі тэхналагічна правільна, добра перазімавалі і затым якаснымі сустрэлі вясну. Акрамя таго, пасевы ўздобілі борнымі ўгнаеннямі і спецыяльнымі мікраўгнаеннямі, што ўплываюць на алейнасць культуры. Вядома ж, адразу пасля ўзыходжання пасеваў правялі іх хімпраполку.

 

Вядзецца ў СВК таксама закладка кукурузнага сіласу. Ураджаем «каралевы палёў» тут надзвычай задаволены — з круга бяруць у сярэднім па 515 ц (у сярэднім па раёне — 283)! З аднаго поля, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, занатавалі 10 тыс. тон травянога корму. Прыступілі і да ўборкі кукурузы на зерне, ураджайнасць — 102 ц/га, у той час як сярэднераённы паказчык — 58 ц/га.

У ААТ «Неўскі-Агра» не спыняюць збор яблыка. Займаюцца гэтым як работнікі гаспадаркі, так і наёмныя, дапамогу аказваюць работнікі раённых арганізацый.

Здымнае яблыка, у асноўным позніх гатункаў, закладваюць на зімовае захаванне для далейшага продажу — для гэтых мэт у гаспадарцы маецца прыстасаванае сховішча. Апад здаецца на перапрацоўку ў ААТ «Чырвоны харчавік». Рэалізуюць яблыка і праз гандлёвую кропку непадалёк ад тэрыторыі акцыянернага таварыства. Цана на сёння — 66 капеек за 1 кг. На тое, каб прыладзіць ураджай да месца, гаспадарцы яшчэ трэба, як тут разлічваюць, прыкладна 2 тыдні.

 

Сарціроўкай бульбы, перш чым пакласці на захаванне, займаюцца і ў ААТ «Неўскі-Агра». Увішна спраўляецца з гэтай работай Алена Чыжонак. Камяні, смецце, сухое быллё і іншая непатрэбшчына, якая разам з клубнямі трапляе на стужку сарціровачнай машыны, намаганнямі жанчыны спрытна займае прызначанае для яе месца.

Прочитано 693 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.