Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Октябрь 2018 15:23

Насустрач V Форуму Беларусі і Расіі

У рамках падрыхтоўкі да V Форуму Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка, праводзіцца Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва народаў дзвюх краін. У нашым раёне на працягу 2017-2018 гадоў, з улікам гістарычных узаемасувязяў, агульных старонак, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, наладжана супрацоўніцтва з трыма раёнамі РФ: Валагодскім муніцыпальным раёнам Валагодскай вобласці, Вятлужскім і Варатынскім — Ніжагародскай.

У перыяд з 4 па 7 кастрычніка, як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, Бабруйшчыну наведаюць прадстаўнікі гэтых раёнаў для абмеркавання і падпісання плана мерапрыемстваў супрацоўніцтва з указаннем дакладных тэрмінаў выканання. У складзе дэлегацый — кіраўнікі мясцовага самакіравання, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў, сельскагаспадарчай галіны, культуры, спорту. На Бабруйшчыне ў сувязі з гэтым падрыхтавана цікавая культурная праграма. Таксама госці наведаюць Магілёў — сталіцу Форуму, дзе 11 кастрычніка мае адбыцца падпісанне плана мерапрыемстваў кіраўніком Валагодскага раёна РФ Сяргеем Жасцяннікавым і старшынёй Бабруйскага райвыканкама Паўлам Найдзёнам.

Па словах Таццяны Варанко, у раёне спадзяюцца, што падпісаныя пагадненні будуць выконвацца, і наш вытворчы, культурны, спартыўны патэнцыял будзе накіраваны на больш цеснае ўзаемадзеянне і інтэграцыю паміж краінамі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 514 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.