Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Июнь 2018 16:49

«Гігантаўцы» завяршаюць першы ўкос

У «Гіганце» на гэтым тыдні збіраюцца завяршыць нарыхтоўку корму з траў першага ўкосу. «Але гэта пры ўмове спрыяльнага надвор’я», — удакладніў, суправаджаючы нас на сенажаці ў пойму ракі Ала, намеснік старшыні СВК па вытворчасці Уладзімір Лысянкоў. Па словах Уладзіміра Уладзіміравіча, у гаспадарцы, па стане на панядзелак, заставаліся няўбранымі толькі лугавыя ўгоддзі на плошчы 335 гектараў. Усяго з траў першага ўкосу ў кааператыве разліч¬ваюць нарыхтаваць 1 000-1 100 тон сена і прыкладна 7 500-8 000 тон сенажу — да 10 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.

Прыблізна праз тыдзень у СВК прыступяць да другога ўкосу. Дакладныя разлікі на яго ў гаспадарцы пакуль не робяць. Між тым, як заўважыў намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Мікалай Сакун, «калі будуць дажджы, калі будзе магчымасць падкарміць сенажаці, то і другі ўкос атрымаем паўнавартасны».

Што да сенажу, то яго ў «Гіганце» закладваюць як традыцыйным спосабам — у траншэі, так і ў «рукаў», і ў палімерную плёнку.

Адначасова з другім укосам траў гаспадарка актывізуе падрыхтоўчыя да жніва работы. «Уборку збажыны, як заўжды, арганізуем якасна, для гэтага ў нас ёсць усе складаючыя: высокавытворчыя камбайны, транспарт для перавозкі зерня, іншая неабходная тэхніка і абсталяванне, а таксама людзі — працавітыя і нераўнадушныя да вынікаў сваёй працы і стану гаспадаркі ўвогуле», — адзначыў Уладзімір Лысянкоў.

Між тым чакаемай ураджайнасці збожжавых, як тут лічаць, наўрад ці давядзецца атрымаць: дажджы, калі і будуць, кардынальна не паўплываюць на ўраджайнасць культур, закладзеную падчас дэфіцыту вільгаці ў папярэднія месяцы. Затое з задачай — сабраць да апошняга зерня, упэўнены, справяцца «на выдатна»: у «Гіганце» па-іншаму не бывае.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 515 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.