Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 14 Май 2018 12:10

Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве

Пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Вятлужскім, Варатынскім муніцыпальнымі раёнамі Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, а таксама аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж гарадской акругай г.Першамайска Ніжагародскай вобласці і г.Барань — Віцебскай падпісаны ў рамках XVI пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У. Сямашкі, якое прайшло на ніжагародскім кірмашы. Ад Бабруйскага раёна ўдзел у цырымоніі падпісання пагадненняў прыняў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сідарэнка (на фота другі справа).

Падчас паездкі, як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, былі наведаны прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца на вырошчванні буйной рагатай жывёлы мяснога накірунку, вытворчасці насення бульбы, малаказавод. Адбылося знаёмства з іх матэрыяльна-тэхнічнай базай і асноўнымі накірункамі дзейнасці. На прыкладзе Гарадзецкага раёна Расійскай Федэрацыі — з вопытам работы мясцовага самакіравання.

Прайшлі сустрэча з кіраўніком мясцовага самакіравання гарадской акругі г. Першамайска і канструктыўны дыялог, у межах якога абмяркоўваліся перспектывы ўстанаўлення прамых сувязяў паміж органамі самакіравання гарадоў і раёнаў, культурных сувязяў, а таксама — з ганаровым консулам Рэспублікі Мальта ў Ніжагародскай вобласці А. Зайцавым.

Візіт, па словах Аляксандра Сідарэнкі, садзейнічаў абмену кіраўнічым вопытам работы органаў самакіравання, пашырэнню супрацоўніцтва паміж раёнамі.

Прочитано 505 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.