Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Сентябрь 2013 11:12

Для асенняй сяўбы тэхнікі дастаткова

У раёне вядзецца сяўба азімых культур, пад якую ў гэтым годзе запланава 12700 га. Каб своечасова яе правесці, у сельгаспадарках маецца ўся неабходная тэхніка: 33 энерганасычаных трактары і да іх — 31 пасяўны агрэгат розных мадэфікацый, у прыватнасці, 5 чатырохметровых і 26 шасціметровых агрэгатаў, а таксама 20 дыскатараў і 28 адзінак васьмікорпусных абаротных плугоў для апрацоўкі глебы. Гэтай тэхнікі для выканання комплексу работ, звязаных з асенняй пасяўной, дастаткова. На 13 верасня пасеяна болей за дзве тысячы гектараў, што пацвярджае — пасяўныя работы вядуцца згодна графіку.

Добра арганізавана сяўба ў СВК «Гігант», філіялах «Варатынь» РУП «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Зладжана працуюць у СВК «Калгас імя А. Неўскага» і ААТ «Саўгас «Кісялевічы». Ніжэйшыя тэмпы сяўбы ў СВК «Калгас імя Дзяржынскага» і ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі». Але без дапамогі гэтыя гаспадаркі не застануцца. Звычайна ім дапамагаюць іншыя, пасля таго, як скончаць сеяць у сябе.

У сельгасарганізацыях таксама вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Для гэтых мэт у нас маецца 40 кормаўборачных комплексаў: чатыры «Ягуары», столькі ж «ДжонДзіраў» і наш айчынны комплекс КВК 800 у філіяле «Варатынь». Астатнія — комплексы КГ6 «Палессе», якія выкарыстоўваюць як для ўборкі кукурузы на сілас, так і для касьбы падкормкі для жывёлы. На раніцу 13.09.2013г. больш трэці плошчаў кукурузы на сілас ужо ўбрана, ураджай сёлета атрымалі нядрэнны.

І ўжо хутка гаспадаркі будуць актыўна займацца ўборкай кукурузы на зерне, пад якую ў раёне занята 2185 га. Для гэтага тэхнікі таксама дастаткова: маецца 17 спецыяльных прыставак на зернеўборачныя камбайны КЗС-10. Вобласцю выдзелена дадаткова яшчэ адна прыстаўка. Яе вырашана накіраваць у філіял «Харчавік-Агра».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1201 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.