Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 21 Ноябрь 2017 15:59

Стаўку робяць на эфектыўнасць вытворчасці

У філіяле «Харчавік-агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (дырэктар М.М. Стрыжэўскі) стаўку, у першую чаргу, робяць на эфектыўнасць вытворчасці. І ўпэўнены — дасягнуць найбольшага эфекту пры найменшых затратах ад дзейнасці сельгаспрадпрыемства можна, памяняўшы карэнным чынам падыход да гаспадарання.

Ніякай самадзейнасці, а толькі тэхналогіі — упэўнены кіраўнік філіяла. І небезпадстаўна. У сельгаспрадпрыемстве ўкаранілі сучасную тэхналогію па аднаўленні статку — вырошчванні маладняку. У выніку за год на адным цяляці зэканомілі 50 рублёў. А з улікам таго, што маладняку ў гаспадарцы 600 галоў, эканамічны эфект склаў 30 000. Яшчэ адзін прыклад — набыццё сучаснага кормазмешвальніка-раздатчыка, дзякуючы якому з’явілася магчымасць рыхтаваць для жывёлы збалансаваную кормасумясь. Зрэшты, да корму ў гаспадарцы патрабаванні надзвычай сур’ёзныя: імкнуцца своечасова скошваць сенажаці, пры закладцы сенажу і сіласу на зіму выкарыстоўваць толькі тэхналагічна-рэкамендаваныя, у правільнай прапорцыі, кансерванты.

І, вядома ж — не стамляюцца вучыцца: спазнаваць новае, пераймаць станоўчы вопыт. Работнікі філіяла — пастаянныя ўдзельнікі семінараў-вучоб, якія праводзяцца не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Калі ж пазнаваўчыя мерапрыемствы ладзяцца на тэрыторыі гаспадаркі, то ўдзел у іх прымаюць не толькі спецыялісты, але і механізатары, жывёлаводы — час патрабуе, каб тэхналагічна падкаванымі былі ўсе. «Трэба разумець, што на сучасным этапе развіцця сельгасвытворчасці, — заўважае дырэктар, — высокіх поспехаў будуць дасягаць толькі высокапрафесіяналы».

Такія, як аператар машыннага даення філіяла Вольга Шкрадзюк (на фота), чыя плённая праца адзначана ў пачатку лістапада ў Мінску Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Прочитано 617 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.