Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 23 Октябрь 2017 12:07

Пацвердзілі фінансавую дасведчанасць

Вучні 10 і 11 класаў раённых устаноў адукацыі — усяго 24 чалавекі, прынялі ўдзел у штогодняй алімпіядзе па фінансавай дасведчанасці. Мерапрыемства прайшло сёння на базе Каменскай СШ.

У склад камісіі, якая ацэньвала вучнёўскія фінансавыя веды, увайшлі метадысты аддзела адукацыі, спорт у і турызму райвыканкама Алеся Стэльмак і Наталля Дашкоўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Каменскай СШ Алена Бародзіч, а таксама работнікі вядучых беларускіх банкаў — намеснік начальніка аддзела рознічных паслуг разлікова-касавага цэнтра № 24 у г. Бабруйск філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» Вольга Зіневіч і менеджэр цэнтра рознічнага бізнесу філіяла 703 ААТ «АСБ Беларусбанк» Аляксей Кулік.

 

Па выніках алімпіяды найбольшую колькасць балаў набрала вучаніца Гарбацэвіцкай СШ Анжаліка Бабыдава. 2-га месца ўдастоіўся Валерый Сыракваш з гэтай жа ўстановы адукацыі. 3-е прысуджана вучню Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» Паўлу Яскевічу.

Пераможцам алімпіяды банкіры па традыцыі ўручылі дыпломы і падарункі.

Прочитано 582 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.