Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 13 Март 2017 09:27

Наймальнік не мае права самастойна прыпыніць дзеянне калектыўнага дагавору

У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра ў Мінску прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Прафсаюзы абмеркавалі парадак правамернасці дзеянняў наймальніка падчас унясення змен у калектыўны дагавор у аднабаковым парадку. Чаму ўзнікла неабходнасць у абмеркаванні дадзенага пытання і якое яго вырашэнне бачаць лідары грамадскай арганізацыі, расказвае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко.

— Людміла Васільеўна, хацелася б пачуць вашае тлумачэнне вышэйзгаданай тэмы?
— Неабходнасць у абмеркаванні дадзенага пытання ўзнікла незнарок: у калектыўных дагаворах арганізацый, як было адзначана, часта ўтрымліваюцца нормы, якія дзейнічаюць толькі пры наяўнасці прыбыткаў на прадпрыемствах. Многія наймальнікі самастойна прымаюць рашэнне прыпыніць дзеянне гэтых норм, спасылаючыся на адсутнасць фінансаў. Між тым, як адзначыла на пасяджэнні намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч, так быць не павінна: «Наймальнік у аднабаковым парадку не можа прыпыніць дзеянне калектыўнага дагавору. Спачатку яму трэба давесці гэтую інфармацыю да свайго сацыяльнага партнёра, разам абмеркаваць яе, вызначыць тэрмін, на які спыняецца тая ці іншая ўмова калектыўнага дагавору. А для гэтага неабходна сабраць камісію, правесці гэтую працэдуру і ў абавязковым парадку праінфармаваць калектыў».

Болей таго, наймальнікаў будуць арыентаваць на ўзгадненне ўсіх пытанняў, якія датычацца змен норм калектыўных дагавораў, з прафсаюзамі — іх галоўнымі сацыяльнымі партнёрамі. Перыяд прыпынення дзеяння вызначаных норм гэтага дакумента таксама будзе ўстанаўлівацца калегіяльна. Зрэшты, не атрымаецца ўнесці папраўкі на нявызначаны тэрмін — усё павінна быць абгрунтавана і абаснавана.

— У нашым раёне ці маюцца факты самастойнага прыпынення наймальнікам норм калектыўнага дагавору?
— Такога адзначана не было, і гэта радуе.

— Якія яшчэ значныя пытанні закраналіся на пасяджэнні?
— Вялося абмеркаванне пытанняў стварэння ў кожным галіновым прафсаюзе электроннага рэестру калектыўных дагавораў. Плануецца, што ён з’явіцца ўжо сёлета. І гэта добра. Пры наяўнасці поўнага рэестру калдагавораў і ўсіх змен, якія будуць унесены туды, можна будзе надзвычай аператыўна рэагаваць на тую ці іншую праблемную сітуацыю, прымаць правільныя рашэнні для яе выпраўлення.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 743 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.