Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 08 Ноябрь 2016 13:07

Як на вёсцы знайсці справу па душы

Ці ёсць у вяскоўца рэальная магчымасць працаўладкавацца? Якую дапамогу ў гэтым здольна аказаць і аказвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама? На гэтыя, а таксама некаторыя іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй занятасці насельніцтва, адказвае загадчыца сектара занятасці ўпраўлення В.М. Цагельнік.

— Вольга Міхайлаўна, на сёння колькі жыхароў раёна шукаюць працу праз вашую службу?
— На 1 лістапада на ўліку па беспрацоўі значылася 47 грамадзян. А ўвогуле, пачынаючы са студзеня, на ўлік было пастаўлена 432 чалавекі, з якіх беспрацоўнымі прызнаны 294. Садзеянне ў працаўладкаванні аказана 387 грамадзянам (250 беспрацоўным).

— А колькі ў базе дадзеных упраўлення вакансій?
— Гэтым часам у раённых арганізацыях маецца 193 вакансіі, з якіх 115 (60%) — рабочых прафесій. Тут жа заўважу, што каэфіцыент напружанасці на 1 лістапада склаў 0,2%. Умоўна кажучы — на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца 4 вакансіі, на аднаго беспрацоўнага з рабочай спецыяльнасцю — больш за 2. Параўноўваючы з адпаведным перыядам мінулага года, сёлета каэфіцыент напружанасці некалькі знізіўся — у 2015 годзе на 62 беспрацоўных мелася 212 вакансій.

— З рабочых спецыяльнасцей якія пераважаюць?
— Сельскагаспадарчага накірунку. Раёну патрабуюцца жывёлаводы, аператары машыннага даення, трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці. Маюцца вакансіі слесара па рамонце абсталявання, машыніста-качагара кацельнай, падсобнага рабочага, слесара аварыйна-аднаўленчых работ. Але ёсць вакансія і парыкмахера. З нерабочых спецыяльнасцяў вялікая патрэба ў ветурачах, ветэрынарных фельчарах. Сельгаспрадпрыемствам патрабуюцца аграномы, бухгалтары, галоўныя бухгалтары, галоўныя заатэхнікі, галоўныя інжынеры, галоўныя энергетыкі.

— Падчас выбару вакансіі памер заробку, напэўна, на першым месцы?
— Так, і гэта нармальная з’ява: чалавек хоча ведаць, колькі грошай атрымае за сваю працу. Але тут варта разумець, што, выстаўляючы вакансіі, наймальнік у якасці заробку ўказвае звычайна толькі аклад. Калі ж чалавек добра працуе, уносячы тым самым значны ўклад у развіццё прадпрыемства, то зможа разліч­ваць і на іншыя выплаты, скажам, прэмію. Усё гэта абгаворваецца непасрэдна з наймальнікам.

— Якое выйсце прапаноўваеце тым, чыя спецыяльнасць незапатрабавана на рынку працы?
— Пры немагчымасці на працягу некаторага часу працаўладкавацца па спецыяльнасці грамадзяніну прапаноўваецца атрымаць іншую, тую, у якой маецца патрэба. Прычым, перавучванне гарантуецца працоўным месцам. Іншая справа, што грамадзянін пасля навучання можа стаць індывідуальным прадпрымальнікам ці захоча рэалізаваць сябе ў другой мясцовасці. Каб не быць галаслоўнай, адзначу, што з пачатку года мы ўжо перавучылі 16 жыхароў раёна. У якасці дадатковай грамадзяне набылі такія спецыяльнасці, як машыніст-качагар кацельнай, аператар кацельнай, вальшчык лесу, маляр-штукатур, абліцоў­шчык-плітачнік, вадзіцель аўтапагрузчыка, повар. Усе яны працаўладкаваны.

— Ці можа служба занятасці пасадзейнічаць грамадзянам і ў перасяленні — туды, дзе яны змогуць сябе прафесійна рэалізаваць?
— Так. І гэта яшчэ адзін накірунак нашай дзейнасці. У гэтым годзе тры сям’і такім чынам пераехалі ў наш раён: з Бабруйска, Рагачова і Глускага раёна. А вось ад нас сёлета ніхто не паехаў. Прычым падчас перасялення аказваецца матэрыяльная дапамога: з горада ў вёску — 9 БПМ (бюджэтаў пражытачнага мінімуму) на дату працаўладкавання, з раёна ў раён — 7 БМП.

— Ці садзейнічае служба занятасці адкрыццю грамадзянамі ўласнай справы?
— Зразумела. Калі чалавек не меней месяца значыцца беспрацоўным і мы не можам яму прадаста­віць работу па спецыяльнасці, то, разам з іншым, прапаноўваем распрацаваць уласны бізнес-план і ­стаць індывідуальным прадпрымальнікам. Для гэтага можам накіраваць на адпаведныя курсы. Затым камісійна вывучаем бізнес-план. І калі бачым, што ідэя заслугоўвае быць рэалізаванай, вылучаем пад яе субсідыю. У гэтым го­дзе субсідыі на адкрыццё ўласнай справы былі вылучаны 3 вяскоўцам.

— У кастрычніку адбыліся змены заканадаўства ў часці занятасці насельніцтва. Цікава будзе пачуць пра іх.
— Так, змены адбыліся. Прычым, датычацца і тых, хто шукае працу, і наймальнікаў. У прыватнасці, скараціўся тэрмін, на працягу якога чалавек можа значыцца на ўліку ў якасці беспрацоўнага — з 36 да 18 месяцаў. Калі раней грама­дзянін, атрымаўшы накірунак на працу, павінен быў з’явіцца да наймальніка на працягу 3-х працоўных дзён, то цяпер на працягу 2-х. Наймальнік абавязаны пісьмова ўведаміць органы па працы, занятасці і сац­абароне пра наяўнасць вакансій на працягу 5 дзён з дня іх стварэння з указаннем умоў працы і памеру заробку. У адпаведнасці з папярэднім законам такі перыяд складаў 2 тыдні. Сярод асноўных змен і тое, што грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 год (акрамя грамадзян, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім 3-гадовага ўзрос­ту), могуць быць накіраваны на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі альбо для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў у парадку і на ўмовах, якія вызначаны для беспрацоўных.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1133 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.