Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Октябрь 2016 09:40

Цікавасць да сельгаскірмашоў расце

Пачынаючы з 10 верасня, у Бабруйску на вуліцы Горкага ля дома № 41 штосуботы ладзяцца сельгаскірмашы, дзе сваю прадукцыю прапаноўваюць і раённыя гаспадаркі.

На гэты час у іх паўдзельнічалі — хто пастаянна, хто разова — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Саўгас Кісялевічы», «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Аграмашсервіс», СВК «Гігант», БТАА «ВЕОМ», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка», а таксама сялянска-фермерская гаспадарка «Ясень-Каменка». «Неўскі-Агра» да таго ж прыняў удзел у сталічным сельгаскірмашы. Гараджанам прапаноўваюцца бульба, гародніна, зерне, яйкі, яблыкі.

Між тым у кастрычніку цікавасць да сельгаскірмашоў толькі расце. Вераснёўскія клопаты, звязаныя з пачаткам навучальнага года, адыйшлі, і грамадзяне скіравалі сваю ўвагу на не меньш значныя — назапашванне на зіму вітаміннай прадукцыі.

Акрамя кірмашоў на Горкага, раённыя сельгасвытворцы кожны працоўны дзень рэалізуюць сваю прадукцыю на рынку «Заходні», гандлююць з машын паблізу жылых дамоў у мікрараёнах «Кісялевічы», «Авіягарадок» і ў 6-м мікрараёне Бабруйска. Прадаюць садова-агародную прадукцыю ў працоўныя дні і непасрэдна ў сельгасарганізацыях. Выручка ад кірмашоў і гандлю на месцах за верасень (пачынаючы з 10-га) склала больш за 25 тысяч рублёў, з улікам кастрычніка — каля 38,5 тысяч.

Прочитано 797 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.