Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 22 Январь 2019 14:24

Хто аказвае паслугі лазні?

Паслугі лазні, як мы даведаліся, у раёне аказ­вае УКП “Жылкамгас”. На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комп­лекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазні ў населеных пунктах Рэдкі Рог і Туголіца. Апошнія, з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружанасці — у 2017-м яна склала 5,1% і 8,9% адпаведна — функцыянаванне прыпынілі.

Што да комплекса ў Глушы, то яго гадавая загрузка, па словах начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Ірыны Пракопчык, некалькі вышэйшая — за 2018 год яна склала 21%. Кошт адной памыўкі тут (за 2 гадзіны), у адпаведнасці з рашэннем  Магілёўскага аблвыканкама ад 21 снежня 2018 года №5016, — 4,70 рублёў. Для зручнасці наведвальнікаў у банны дзень працуе парыкмахер. Пры гэтым УКП “Жылкамгас”, як паведаміў в. а. дырэктара Аляксей Крэдзітаў, дбае пра пашырэнне платных паслуг на базе аб’екта. Сярод іншага  — абсталяванне пакоя для адпачынку (праз пасёлак праходзіць ажыўленая аўтатраса), устаноўка білбордаў, якія б засяроджвалі ўвагу на дадатковых паслугах комплекса.

Варта адзначыць, што амаль у паловы з  8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні.

Пры гэтым сярод мерапрыемстваў раённага плану па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ад 30 кастрычніка 2018 года № 24-11, — і прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана — за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых сельскім жыхарам гатовы аказаць і аказваюць на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. У ліку апошніх сядзібы “Ізабэла” і “Ранчо” ў аг. Леніна, “У Шчаткава” — у аднайменным населеным пункце, «Тры львы» — у в. Сычкава, “Воля” — у в. Лысая Горка, “У Пятровіча” — у Новай Шараеўшчыне, “Адпачынак плюс” у Вішнёўцы, сядзіба “Церамок” ў аг. Міхалёва, “Спадчына” — у Глушы, “Тихий омут” — у в. Дойнічава.

Да таго ж, адпаведнымі паслугамі вяскоўцы могуць скарыстацца і на тэрыторыі аб’ектаў сельгаспрадпрыемстваў.

По материалам общественно-политической газеты "Трыбуна працы"

Прочитано 871 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.