Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 30 Август 2018 13:56

Наколькі падрыхтаваны раён да навучальнага года

Да 1 верасня засталося ўсяго некалькі дзён. Ці паспелі школы і садкі за час летніх канікулаў якасна падрыхтавацца да новага навучальнага года? Гэтае і іншыя пытанні, што датычацца арганізацыі вучэбнага працэсу, мы задалі начальніку аддзела па адукацыі, спорту і турызме Бабруйскага райвыканкама А.У. Баркоўскай.

— Алена Уладзіміраўна, у структуры раённай адукацыі што-небудзь змянілася?

— Не змянілася. Усе ўстановы захаваны і будуць функцыянаваць у 2018-2019 навучальным годзе. Гэта 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з якіх 7 вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа і 6 сярэдніх школ, таксама 7 дзіцячых садкоў і сацыяльна-педагагічны цэнтр са структурным падраздзяленнем — прытулкам.

— Наколькі падрыхтаваны раён да школьных заняткаў?

— На сёння 100-працэнтная гатоўнасць усіх нашых устаноў. І гэта засведчылі, пабываўшы ў кожнай з іх, члены спецыяльнай міжведамаснай камісіі.

— Але што гэта значыць — установы гатовыя?

— Гэта азначае, што выкананы ўсе патрабаванні да норм і правілаў, у тым ліку — санэпідэмслужбы, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях адносна пажарнай бяспекі ўстаноў, а таксама зацікаўленых службаў на прадмет падрыхтаванасці да ацяпляльнага перыяду.

— Чыімі намаганнямі ажыццяўлялася падрыхтоўка?

— Найперш, вядома ж, гэтая адказнасць — на кіраўніках і калектывах устаноў. Аднак задзейнічаны былі і гаспадарчая група, і ўвесь наш аддзел. Была — і мы за гэта ўдзячныя — дапамога бацькоў школьнікаў, якая заключалася ў правядзенні рамонтных работ у кабінетах. У гэтых мэтах была выкарыстана таксама спонсарская дапамога.

— Самі школьнікі прыцягваліся да рамонтаў?

— У нас на працягу лета была арганізавана другасная занятасць падлеткаў, і гэтыя школьнікі, 60 чалавек, займаліся рамонтам школьнай мэблі, агароджы, працавалі на прышкольных участках, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю ўстаноў і атрымлівалі за гэта заробак. Дзве ўстановы — Брожская СШ і Цялушскі ВПК — арганізавалі лагеры працы і адпачынку, узаемадзейнічалі з Бабруйскім лясгасам і філіялам «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік».

— Калі ўжо закранулі лета, то як прайшоў сёлетні аздараўленчы сезон?

— Прайшоў добра. Хочацца адзначыць станоўчую арганізацыйную работу як аддзела па адукацыі, спорце і турызме, так і педагагічных калектываў, якія паклапаціліся, каб летні адпачынак у школьнікаў прайшоў цікава, бяспечна і без непрыемнасцяў. Тут жа заўважу, што аздараўленчыя лагеры працавалі на базе ўсіх школ, за выключэннем Туголіцкай. У тры змены функцыянаваў аздараўленчы лагер «Бабраня-2010», дзе адпачылі 260 дзяцей, дзейнічалі два турысцка-перасоўчыя лагеры — на базе Варатынскай і Гарбацэвіцкай школ, а таксама на базе пяці ўстаноў, як ўжо гаварылася, — лагеры працы і адпачынку.

— Вырасла ці зменшылася колькасць раённых школьнікаў у параўнанні з леташнім годам?

— Калі браць у цэлым па ўстановах адукацыі, то сёлетніх наведвальнікаў будзе ўсяго на 8 меней. Пры гэтым на 15 чалавек павялічылася колькасць выхаванцаў дашкольных устаноў і на 23 зменшылася непасрэдна школьнікаў. Але гэта лічба пакуль умоўна-папярэдняя: да 1 верасня яшчэ ёсць дні.

— Звычайна, рыхтуючыся да навучальнага года, установы абнаўляюць матэрыяльна-тэхнічную базу. Сёлетні год у гэтым плане не стаў выключэннем?

— Вядома ж, не. Набыта сапраўды шмат. З найбольш буйнога — школьныя дошкі сучаснага фармату для 9-ці ўстаноў, часткова — школьная мэбля. У палавіне ўстаноў абноўлены стэнды. 3 школы атрымалі новую мэблю для сталовых, 7 папоўніліся новым халадзільным абсталяваннем. У трох — часткова замянілі на новыя дзіцячыя ложкі для груп падоўжанага дня і ў дзіцячых садках. Для ўсіх дашкольных устаноў набылі гульнёвыя модулі. Паэтапна замяняем тэхналагічнае абсталяванне на харчблоках, сёлета — пліту і шафу для смажання ў Цялушскім ВПК. Часткова замянілі на новыя вокны ў дзіцячым садку аг. Кавалі, а таксама Хімоўскім ВПК, Туркоўскай і Каменскай СШ, уваходную групу і некаторыя з унутраных дзвярэй у Каменскай СШ, уваходныя дзверы — у Брожскай. Адрамантавалі часткова накрыццё ў Ленінскім і Хімоўскім ВПК. Ва ўсіх без выключэння ўстановах адукацыі выканалі касметычныя рамонты: пафарбавалі сцены, падлогу, столь, дзверы. І найбольш значнае набыццё — новенькі аўтобус ПАЗ для падвозкі дзяцей Варатынскага сельсавета коштам амаль у 72 тысячы рублёў. Набыў аўто райвыканкам за бюджэтныя сродкі. На школьнай лінейцы плануецца ўрачыстае яго ўручэнне ўстанове. Падарунак, заўважу, — сапраўды значны, бо для сельскіх дзяцей падвоз — немалаважны фактар, які ўплывае на якасць адукацыйнага працэсу.

— У забеспячэнні дзяцей харчаваннем якія-небудзь змены плануюцца?

— Змен ніякіх. Ва ўсіх установах адукацыі маюцца ўласныя харчблокі. Выключэнне складае Туголіцкая СШ: для гэтых вучняў гатаваць абеды, як і раней, будуць у Каменскай школе. Для перавозкі ежы маецца спецыяльна прызначаны, сертыфікаваны посуд, здольны падтрымліваць неабходную тэмпературу.

— І нарэшце — ці чакаюць змены вучэбную праграму?

— Чакаюць. Асноўнае — на гэта арыентуе галіновае міністэрства і абласное ўпраўленне адукацыі — арганізацыя прафесійнай падрыхтоўкі старшакласнікаў. Пастаўлена задача, каб кожны дзесяцікласнік да выхаду са школьных сцен набыў веды па той ці іншай спецыяльнасці і афіцыйнае іх пацверджанне. Таму на базе нашых устаноў — Хімоўскага і Міхалёўскага вучэбна-педагагічных комплексаў — будуць створаны агракласы (патрэба ў спецыялістах дадзенага накірунку асабліва вострая ў раёне). Акрамя таго, па выніках праведзенага ў мінулым годзе анкетавання будучых дзесяцікласнікаў на прадмет выяўлення іх прафесійных інтарэсаў, прынята рашэнне па суботах падвозіць раённых школьнікаў для навучання ў гарадскія прафтэхустановы. Старшакласнікі з такім раскладам згодныя. Наша задача — правільна скампанаваць групы, арганізаваць якасны падвоз.

— Калі ў дзяцей яшчэ два паўнавартасныя дні канікулаў, то для пераважнай часткі педагогаў навучальны год ужо пачаўся (днямі яны збяруцца на традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю). Што б хацелі пажадаць сваім калегам?

— Хачу пажадаць здароўя, цярпення і абавязкова поспехаў — вучэбных, творчых, спартыўных дасягненняў і перамог.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 815 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.