Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 12 Февраль 2018 09:53

Ірына СТАРАВОЙТАВА: «Перадвыбарчая кампанія праходзіць зладжана»

Да дня выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання застаўся ўсяго тыдзень, яшчэ меней часу — да пачатку датэрміновага галасавання. У гэтай сувязі мы сустрэліся са старшынёй Бабруйскай раённай выбарчай камісіі Ірынай Старавойтавай, пацікавіліся «партрэтам» кандыдата ў дэпутаты, а таксама іншымі пытаннямі падрыхтоўкі і правядзення адказнай дзяржаўнай кампаніі.

— Ірына Эдуардаўна, чым характэрны дадзены перыяд перадвыбарчай кампаніі?
— Перадвыбарчая кампанія на Бабруйшчыне праходзіць зладжана, без нюансаў. У сельскія і раённы Саветы дэпутатаў на адзін дэпутацкі мандат прэтэндуюць крыху болей за 2 чалавекі, у абласны Савет — 2 чалавекі. Кожнаму з нашых кандыдатаў прадастаўлена магчымасць запэўніць сваіх выбаршчыкаў галасаваць менавіта за яго.

— Хто яны — прэтэндэнты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў? У якім узросце, якога роду дзейнасці, заняткаў?
— Калі гаварыць пра раённы Савет дэпутатаў, то з зарэгістраваных 72 кандыдатаў 6 — ва ўзросце да 30 год, 33 жанчыны, 11 дэпутатаў дзеючага склікання. На дэпутацтва ў сельскія Саветы прэтэндуюць 245 чалавек, з якіх 16 — моладзь, 140 — жанчыны, 93 — дэпутаты 27-га склікання. Калі прааналізаваць па сферах дзейнасці і параўнаць з папярэднім складам прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, то павялічылася на 10 працэнтаў занятых у сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, прамысловасці і будаўніцтва. Колькасць кандыдатаў, чые сферы дзейнасці гандаль, бытавое абслугоўванне, праваахоўныя органы, прадпрымальніцтва, на ўзроўні 2014 года. Больш актыўнымі сталі пенсіянеры.

— Да галасавання, грамадзяне могуць азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў — упэўніцца, што камісіі на іх не забыліся і яны бесперашкодна змогуць выканаць свой грамадзянскі абавязак?
— Так. Ужо з 2 лютага ва ўчастковых камісіях жыхары раёна могуць азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў. Да гэтага дадам, што тыя з іх, хто не мае магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства ў дзень выбараў, 18 лютага, змогуць прагаласаваць датэрмінова — з 13 да 17 лютага ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19.

— А як з тымі, хто па фізічным стане ці іншай уважлівай прычыне не зможа прыйсці на ўчастак?
— Такое мае месца. Тым болей што сярод раённых выбаршчыкаў шмат пажылых людзей, многія з іх пражываюць у аддаленых населеных пунктах, дый іншыя прычыны здараюцца. У такім выпадку чалавек мае права звярнуцца пісьмова ці вусна ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання.

— Іншыя члены сям’і, скажам, дзеці, могуць прагаласаваць за бацьку-інваліда па яго просьбе?
— Не могуць. Для гэтага прадугледжана галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка па пісьмовай ці вуснай просьбе.

— Калі да бацькоў у дзень выбараў наведаліся з горада дзеці, ці могуць яны прагаласаваць па месцы жыхарства родных?
— Не могуць. Для гэтага прадугле­джана датэрміновае галасаванне. Той, хто плануе ў дзень выбараў паездку, можа прыйсці на свой участак загадзя, з 13 па 17 лютага.

— Міліцыя будзе несці службу на ўчастках для галасавання?
— Так. Будзе запяспечваць грамадскі парадак.

— Ці запланаваны на ўчастках выязны гандаль, як тое традыцыйна бывае?
— І гандаль, і культурныя мерапрыемствы будуць. Нашыя жыхары заўсёды ўспрымалі выбары, як свята. Сёлетнія не стануць выключэннем.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 770 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.