Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 23 Октябрь 2017 09:56

Што турбавала вяскоўцаў у 3-м квартале

Колькасць зваротаў, якія грамадзяне накіравалі ў райвыканкам з ліпеня па верасень сёлетняга года, практычна засталася на ўзроўні мінулага года. Пры гэтым грамадзяне сталі актыўней выкарыстоўваць, як адзначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Наталля Тропіна, электронную форму падачы звароту.

Асаблівасцю 3-га квартала стала тое, што павялічылася колькасць паўторных зваротаў — усе яны прызнаны неабаснаванымі. Звычайна іх накіроўваюць грамадзяне, у чыёй звычцы дасягаць вырашэння ўласных пытанняў, не маючы на тое законных падстаў.

Амаль трэць зваротаў (31%), якія паступілі ў райвыканкам, датычылася пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. З іх найбольш частыя — выдаленне дрэваў, работа вулічнага асвятлення, цякучы рамонт дарог, налічэнне платы за аказанне паслуг па вывазе цвёрдых камунальных адходаў, навядзенне парадку на могілках і аплата на іх месцаў. Таксама актуальнымі ў гэты перыяд часу былі пытанні землеўпарадкавальнай службы. Звароты датычыліся тлумачэння заканадаўства гэтай сферы, аказання дапамогі ў вырашэнні спрэчных пытанняў, вызначэння межаў зямельных надзелаў. Зрэшты, апошнія, звязаныя са спрэчкамі паміж суседзямі, — найбольш частыя сярод тых, што датычацца работы зямельнай службы. Традыцыйна звярталіся грамадзяне па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва, працы і заработнай платы, аховы здароўя.

Мелі месца, як адзначае Наталля Тропіна, і пытанні, выкліканыя фармальным падыходам да рашэння праблем, асабліва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: няякаснага выканання работ, прадастаўлення паслуг камунальнікамі. Захоўваецца практыка невыканання абяцанняў. Шматлікіх праблем можна б было пазбегнуць, калі б адпаведныя службы рэагавалі своечасова. У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 7 службовых асоб.

У мэтах папярэджання праблемных пытанняў, своечасовага на іх рэагавання ў 3-м квартале, як і на працягу папярэдніх, ажыццяўляліся выязныя прыёмы грамадзян, вяліся «прамыя лініі», у тым ліку асабістыя прыёмы кіраўніцтвам раёна. Колькасць зваротаў і тэлефонных званкоў за дадзены перыяд адпавядае аналагічнаму ў мінулым годзе.

Прычым найчасцей за вырашэннем праблемных пытанняў грамадзяне звярталіся непасрэдна да старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна (за 9 месяцаў года 36 зваротаў з 44-х). Прыкладна столькі было і ў папярэднім годзе. Да кіраўніка раёна грамадзяне звярталіся па пытаннях працы і заробку (10), з іх 7 — працаўладкавання; камунальна-бытавых пытаннях і добраўпарадкавання — 8, жыллёвых — 6, зямельных — 5, фінансавых — 4.

У аддзеле таксама заўважылі, што пашырэнне практыкі выязных прыёмаў і правядзенне актыўнай інфармацыйна-тлумачальнай работы з насельніцтвам па найбольш актуальных пытаннях жыццядзейнасці па месцы жыхарства прывялі да зніжэння колькасці калектыўных зваротаў (у 3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года).

Прочитано 657 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.