Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 13 Сентябрь 2021 09:59

Прайшло пасяджэнне раённай прызыўной камісіі

Першае ў гэтую восень пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве прайшло ў ваенкамаце. Удзел у рабоце камісіі прынялі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Юрый Дымша, ваенны камісар Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў падпалкоўнік Аляксей Беразоўскі, прадстаўнікі раённага аддзела УС, медыцыны.

Усяго на пасяджэнне прыйшло 13 юнакоў — жыхароў раёна.

 

— Маладыя людзі вызначыліся з родам войскаў і будуць чакаць дня адпраўкі ў часці. Адных чакае служба ў вайсковых злучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых — у органах пагранічнай службы, некаторых — у войсках Міністэрства ўнутраных спраў. Радуе, што настрой на службу ва ўсіх прызыўнікоў добры, жаданне паспытаць армейскага жыцця ёсць. Літаральна ўсе хлопцы спартыўнай выпраўкі, фізічна загартаваныя, — адзначыў Аляксей Беразоўскі.

Ва ўзброеных сілах, акрамя спецыяльнасці, якую набылі ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, юнакі прыдбаюць яшчэ і ваенную. Зрэшты, многія з тых, хто прыйшоў у сераду на камісію, распавялі, што службу будуць несці ў якасці вадзіцеля. Як аказалася, адпаведнае пасведчанне прызыўнікі атрымалі хто самастойна, а хто вывучыўшыся па накірунку ваенкамата ў аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДАСААФ.  

А вось некаторыя з тых, каго родныя, сябры і сяброўкі будуць хутка праважаць, каб потым чакаць і падтрымліваць, а затым сустрэць памужнеўшымі з войска.

Дзяніс Шаўчэнка, аг. Варатынь:

 

— Пасля сярэдняй школы скончыў Гомельскі чыгуначны ліцэй, цяпер вось час ісці ў войска. Папрасіўся ў пагранічнікі — задаволілі, там і буду несці службу. Адносіны да войска нармальныя — лепей служыць, чым біць баклушы (усміхаецца). Хоць я і не без работы — працую ў Гродна на чыгунцы, але заробак не надта задавальняе. Таму час у войску яшчэ і дасць магчымасць памеркаваць, чым заняцца далей.

Міхаіл Грыдзюшка, в. Туркі:

 

— Скончыў Бабруйскі каледж імя Ларына, набыў спецыяльнасць “тэхнік-тэхнолаг”. Ужо паспеў і папрацаваць на ЗАТ “Пінскдрэў” у Бабруйску. Калі заклікалі на прызыўную камісію — адразу ж адгукнуўся: прыйшлі гады — трэба адслужыць, і лепей, калі гэта будзе са сваімі аднагодкамі. Несці службу буду недалёка — у трыццаці кіламетрах ад Бабруйска, вадзіцелем. Мяне гэта цалкам задавальняе.

Арцём Пракапенка, аг Кавалі:

 

— Скончыў Бабруйскі дзяржаўны каледж ім. Ларына па спецыяльнасці “тэхнік-тэхнолаг дызайна мэблі”. Працую ў Мінску майстрам вытворчага навучання ў каледжы. Работа выдатная, умовы цудоўныя, праблема жылля вырашана: для маладых спецыялістаў прапаноўваюць інтэрнат — усё падабаецца. Як успрыняў перапынак на войска? Вельмі цяжка (смяецца). Але што рабіць — не парушаць жа закон. Тым болей, лепей адслужыць раней, чым гэта прыдзецца зрабіць у 27 год. Дзедаўшчына? Ды не, цяпер такога няма. Дый, бачыце, хлопец я далёка не кволы, займаюся спортам, адзінаборствамі, таму адносна гэтага ўвогуле ніякіх хваляванняў. Хвалююся толькі за бацькоў, яны абодва на групе па здароўі, і мая б дапамога не была лішняй. Але упэўнены — усё будзе добра. Гэтым часам нясуць службу шмат маіх аднагодкаў, некаторыя ўжо вярнуліся дамоў — так што і мне трэба праз гэта прайсці. Служыць буду ў Магілёве, вадзіцелем, род войскаў — унутраныя.   

Аляксандр Кісялёў, в. Ясны Лес:

 

— Працую механізатарам на прыватным прадпрыемстве “Дзікі мёд-Агра”. Праца падабаецца, заробак нядрэнны. Да абавязку служыць у войску аднёсся добра. Праз гэта прайшоў мой брат, адозвы ў яго станоўчыя. Сам я маральна да войска падрыхтаваны, фізічна — пакуль не ведаю (з выгляду — волат), ва ўсялякім разе спецыяльна не рыхтаваўся. Дзедаўшчына, калі раптам і дапусціць такое, не пужае (усміхаецца). Буду несці службу ў Печах вадзіцелем.

Ягор Прыліпка (месца прапіскі — Глебава Рудня):

 

— Нарадзіўся я ў Глебавай Рудні, пазней наша сям’я пераехала ў Бабруйск. Службу буду несці ва ўнутраных войсках — сам туды папрасіўся, выбар у мяне быў. Лічу, што гэта перспектыўна на дадзены момант, тым болей можна будзе скарыстацца магчымасцю працягнуць навучанне ў профільнай вышэйшай навучальнай установе. Я скончыў гандлёва-эканамічны каледж, цяпер адпрацоўваю па спецыяльнасці, але хацеў бы яе памяняць. Дакладнага месца службы пакуль не ведаю, гэта стане вядома пазней.  

Аляксей Чарушнікаў, в. Шчаткава:

 

— Пасля школы адвучыўся ў Бабруйскім дзяржаўным каледжы імя Ларына — цяпер я сталяр-рэзчык 4-га разраду. Ужо паспеў паспрабаваць сябе ў працы па спецыяльнасці, спадабалася, збіраюся ўдасканальваццца ў гэтай прафесіі. У войска іду, бо прыйшоў час. Служыць буду ў спецназе, у вайсковай часці 3214. Род войскаў абраў сам. Чаму менавіта ў спецназ? Адразу і не скажаш. Рашыў, што калі ўжо несці службу, дык каб загартаваць сябе фізічна. Якіх-небудзь цяжкасцей, звязаных са службай, не баюся.

Прочитано 141 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района Карта запретов и ограничений на посещение лесов   Берегите жизнь! Профилактика насилия в семье Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.