Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 17 Октябрь 2025 09:36

Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома

...Міжведамаснае мерапрыемства пад такой назвай у межах рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» прайшло сёння ў Цялушскай сярэдняй школе.

На сустрэчу з вучнямі 7-11-х класаў прыехалі медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2: псіхолаг Алена Ганчарова, урач падлеткавага кабінета Валянціна Фёдарава, інстуктар-валеолаг Ларыса Колесава і пратаіерэй Іаан Каляда, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з установамі аховы здароўя Бабруйскай епархіі. Спікеры, кожны са свайго боку, давялі школьнікам, наколькі важна з дзяцінства захоўваць духоўнае і фізічнае здароўе.

У прыватнасці, Іаан Каляда засяродзіў увагу на поглядзе праваслаўнай царквы на праблему брыдкаслоўя ў грамадстве (у гэтыя дні БПЦ праводзіць асветніцкую акцыю «Я і мая сям’я — без брыдкаслоўя»). Спыніўся на шкодзе ад выкарыстання мацернай лексікі, што апошнім часам назіраецца ў асяродку моладзі. Брыдкаслоўе назваў не толькі вялікім грахом перад богам, але і пагрозай духоўнаму і фізічнаму здароўю чалавека, заклікаў да духоўнай і цялеснай чысціні не толькі саміх школьнікаў, але праз іх — бацькоў, у чыіх сем’ях падобнае дазваляюць.

Цікава і захапляльна, з выкарыстаннем інтэрактыву распавяла пра спосабы захавання сямейных каштоўнасцяў Алена Ганчарова. Школьнікі наперабой удзельнічалі ў гульнях — вызначалі найбольшыя для сябе каштоўнасці і прапаноўвалі магчымыя спосабы ўкаранення апошніх у сям’і.

Валянціна Фёдарава давяла вучням пра алкагалізм — наймацнейшы разбуральнік сямейных каштоўнасцяў у грамадстве. Падрабязна спынілася на негатыўным уздзеянні алкаголю на дзіцячы і падлеткавы арганізм.

У падагульненне размовы Ларыса Колесава яшчэ раз нагадала школьнікам, як важна быць здаровым, распавяла пра спосабы абароны сям’і ад грыпу і вострых рэспіраторных вірусных захворванняў, назваўшы прышчэпку найбольш дзейсным з іх.

tribunapracy.by

Прочитано 157 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.