Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Сентябрь 2025 17:02

Вяскоўцам нагадалі пра бяспечную жыццядзейнасць

Семінар-вучоба патрабаванням крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання для асоб, якія ажыццяўляюць догляд за інвалідамі 1 групы, або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі Бабруйскага раёна, прайшоў сёння ў Бабруйскім райвыканкаме. Узначаліла мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Капылова.

Навучанне патрабаванням крытэрыяў і прыкметам небяспечных умоў пражывання правялі інспектар газатэхнічнай групы энергагазінспекцыі Бабруйскага міжраённага аддзялення філіяла ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па Магілёўскай вобласці Аляксандр Раснянскі, начальнік электратэхнінай групы дадзенай установы Анатоль Гарохаў і інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па НС Мікіта Русакоў.

Прысутным, у прыватнасці, нагадалі аб значэнні вентыляцыйных праёмаў і асаблівасцях усталявання выцяжак, аб неабходнасці дыягнаставання газавых пліт пасля 10-гадовага тэрміну эксплуатацыі, усталявання ў жылых дамах устройстваў ахоўнага ўключэння, аб замене на новую электраправодкі, пагрозе выкарыстання «жучкоў» і няспраўных электрапрыбораў, аб неабходнасці ўсталявання ў памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Тэма бяспечнай жыццядзейнасці надзвычай актуальная. З прыведзенай на семінары статыстыкі на Бабруйшчыне з пачатку года здарыўся 131 пажар, 10 чалавек загінула. Сярод найбольш частых прычын пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне патрабаванняў электрабяспекі, парушэнне правілаў усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

tribunapracy.by

Прочитано 57 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.