З набалелым пытаннем да кіраўніка раёна звярнуўся жыхар в. Варановічы. Грамадзянін патлумачыў, што на суседнім з яго зямельным участку, вылучаным для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі, жывёла ўтрымліваецца з парушэннем санітарных правілаў. Акрамя таго, уласнік парушае межы выпасу кароў і коней, чым замінае станоўчай жыццядзейнасці суседзяў.
Пытанне старшынёй райвыканкама ўзята на кантроль. Адказным работнікам выканаўчаў улады і зацікаўленым службам дадзена ўказанне дэтальна вывучыць сітуацыю і знайсці рашэнне, якое б задаволіла абодва бакі.