


— У праваслаўных вернікаў прастольнае свята ў гонар перанясення мошчаў святога благавернага князя Аляксандра Неўскага з горада Уладзіміра ў горад Санкт-Пецярбург, — патлумачыў настаяцель храма, іерэй Віктар Палкоўнікаў. — З імем Аляксандра Неўскага ў нашых жыхароў многае звязана: яго назву носіць мясцовае сельгаспрадпрыемства ААТ «Неўскі-Агра», у гонар святога пабудаваны наш храм.
У гэты дзень ў аграгарадку прайшло мерапрыемства, прысвечанае святкаванню прастольнага свята храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, мэтай якога стала ўзнаўленне праваслаўных традыцый беларускага народа, умацаванне духоўна-маральных асноў жыхароў Бабруйшчыны.
Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага аг. Кавалі разам з настаяцелем і членамі Бабруйскага гарадскога аддзела РГА «Беларускае казацтва» , які цесна ўзаемадзейнічае з праваслаўнай царквой, зладзілі Хросны ход ад храма да Паклоннага крыжа, правялі набажэнства.
Потым свята працягнулася на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры. З канцэртнай праграмай выступілі народны казачы ансамбль «Вольніца», артысты мастацкай самадзейнасці ўстановы культуры. Тутака ж былі арганізаваны работа атракцыёнаў і гандлёвага павільёна.







Кіраўніцтвам ААТ «Неўскі-Агра» для гасцей свята было арганізавана чаяванне з прысмакамі.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і з архіва Кавалёўскага СДК.