Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 23 Июнь 2022 15:29

Падзяка за працу

Бабруйскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, пярвічнымі арганізацыямі галіновага прафсаюза працягваюць узнагароджваць перадавікоў пасяўной кампаніі.

Учора старшыня райкама Надзея Дудаль, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Андрэй Целепень і лідар пярвічнай арганізацыяй галіновага прафсаюза ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Вікторыя Літвінчык уручылі граматы і грашовыя прэміі лепшым сейбітам акцыянернага таварыства. Узнагарод за выдатную працу на сяўбе ўдастоіліся Рыгор Іванавіч Храмеля, Віталь Васільевіч Баранаў, Яўген Ігаравіч Аляксееў, Аляксандр Станіслававіч Барадзін, Андрэй Уладзіміравіч Кузняцоў, Дзмітрый Пятровіч Кунец, а таксама Сяргей Аляксандравіч Пархімчык, Міхаіл Міхайлавіч Горбель і Канстанцін Яўгенавіч Шашкоў.

 

***

Сёння падзякі і ўзнагарод Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК за адказны падыход да працы ў пасяўную кампанію ўдастоіліся хлебаробы ААТ “Саўгас Кісялевічы”: Аляксандр Рыгоравіч Зорын, Руслан Генадзьевіч Рудзянок, Аляксандр Аляксандравіч Курловіч, Фёдар Аліханавіч Кантаеў, Аліхан Даквахавіч Кантаеў, Аляксандр Міхайлавіч Рагалевіч і Алег Мікалаевіч Дзікі. Каб не адрываць механізатараў ад працы, якой у пару корманарыхтоўкі асабліва багата, старшыня райкама прафсаюза Надзея Дудаль, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Каўранін і галоўны аграном “Саўгаса Кісялевічы” Марына Капорына наведалі кожнага на яго працоўным месцы, уручылі граматы і прэміі.

 

— Людзі сумленна працавалі ў пасяўную кампанію, не лічыліся з часам і ўласнымі справамі, бо як ніхто іншы ведаюць — веснавы дзень год корміць. Для нас жа сённяшняе мерапрыемства — яшчэ адзін повад выказаць членам прафсаюза падзяку за іх так патрэбную краіне справу, — адзначыла Надзея Дудаль.

Прочитано 89 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время   Берегите жизнь! Здоровые города и поселки Календарь культурно-познавательных мероприятий
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.