Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 08 Апрель 2022 15:55

Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна

Сумеснае пасяджэнне Бабруйскага гарадскога і Бабруйскага раённага саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, з удзелам прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях прыцягнення малога і сярэдняга бізнэсу ў кааперацыйныя ланцужкі падчас вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі, прайшло сёння ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнэсу Бабруйшчыны было патлумачана, як у цяперашняй няпростай эканамічнай сітуацыі шукаць магчымасць для кааперавання з валаўтваральнымі прадпрыемствамі краіны дзеля вытворчасці там імпартазамяшчальнай прадукцыі, развіваючы тым самым уласную справу. Да прадпрымальнікаў давялі інфармацыю пра лічбавую платформу для ўзаемадзеяння суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу ў гэтых мэтах. Нагадалі аб крэдытных прадуктах у межах праграмы фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”, абмеркавалі пытанні, якія датычацца менавіта прадпрымальніцтва рэгіёна.  

— Мэтай сустрэчы было выявіць праблемы, спецыфічныя менавіта для гэтага рэгіёна і, галоўнае, знайсці выхады, спосабы іх вырашэння — дзякуй вялікі прадпрымальнікам Бабруйшчыны за тое, што дамаглі нам і ў тым, і ў другім. Мы таксама давялі да прысутных слушную інфармацыю, якая датычыцца ў тым ліку фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Праблемам, якія пачулі ад бізнэсу, будзем шукаць вырашэнне. Упэўнена, што дойдзем да вострых пытанняў кожнага прадпрыемства і паспрабуем іх вырашыць, — падвяла вынік сумеснага пасяджэння дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Вольга Русіновіч.

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама генеральны дырэктар Беларускага фонда фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц, намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка. Бабруйскі раённы савет па развіцці прадпрымальніцтва ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна.

 

Прочитано 66 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время   Берегите жизнь! Здоровые города и поселки Календарь культурно-познавательных мероприятий
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.