Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 03 Май 2024 09:19

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

Раённы бацькоўскі сход на гэтую тэму, арганізаваны аддзелам па адукацыі і камісіяй па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, прайшоў у раённым Цэнтры культуры. На сустрэчу з бацькамі-актывістамі ўстаноў адукацыі, законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, чые дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, прыйшлі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Бабруйскага наркалагічнага дыспансера.

Тэма бяспекі дзяцей тым болей актуальная, што на парозе — працяглыя летнія канікулы: многія школьнікі будуць заставацца дома адны. Як арганізаваць іх вольны час найболей карысна і бяспечна, якія меры прадпрыняць, каб доўгачаканы адпачынак не абярнуўся горыччу і непрыемнасцямі як для саміх непаўналетніх, так і іх сямей, — і давалі парады, рэкамендацыі прадстаўнікі зацікаўленых службаў.

У прыватнасці, увага прысутных была засяроджана на асноўных тэндэнцыях падлеткавай злачыннасці — пра гэта распавяла намеснік старшыні камісіі па СН Наталля Праташчык. Прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама расказалі пра небяспеку на дарозе і тое, як яе прадухіліць. Спыніліся на тэмах кіберзлачыннасці ў інтэрнэце, экстрэмізму ў маладзёжным асяродку і крымінальнай адказнасці за гэта, на тэме насілля ў сям’і. Асобна спыніліся на тэме распаўсюду і ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, пазнаёмілі з прыкметамі апошняга.

Увага дарослых была заакцэнтавана на тэме суіцыдальных паводзін непаўналетніх, бацькоў пазнаёмілі з прыкметамі гэтага і алгарытмам дзеянняў на выпадак дапамогі. Прадстаўнік гаррайаддзела па НС у мэтах папярэджання бяды, якую здольны прынесці пажар, заклікаў бацькоў у тым ліку не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей.

Напрыканцы сходу Вікторыя Шунько, метадыст Бабруйскага раённага метадычнага кабінета, давяла аб арганізацыі летняй занятасці школьнікаў. Работнікі раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ўручылі бацькам буклеты з нумарамі тэлефонаў даверу на выпадак насілля ў сям’і.

 

Прочитано 714 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.