Ірына Старавойтава правяла выязны прыём грамадзян
Старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава на тыдні правяла прыём грамадзян Варатынскага сельсавета. Мерапрыемства прайшло ў адміністрацыйнай пабудове сельвыканкама ў аг. Варатынь. Удзел у ім прыняла член Маладзёжнага савета, створанага пры райсавеце дэпутатаў, Вольга Караткевіч.
На сустрэчу з дэпутатам прыйшоў бабруйчанін, чый летнік знаходзіцца ў в. Стары Двор. Грамадзянін звярнуўся за садзеяннем у пракладванні праз раку Ала мастка, які б дазволіў скараціць шлях ад населенага пункта да Варатыні.
Пытанне, па словах Ірыны Старавойтавай, будзе вывучана. Адказ грамадзянін атрымае ва ўстаноўленыя тэрміны.








