К списку статей

Прайшла вучоба па абмежаванні злоўжывальнікаў спіртным дзеяздольнасці

Вучоба са старшынямі саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку па методыцы і падставах абмежавання дзеяздольнасці асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і ставяць сем’і ў цяжкае матэрыяльнае становішча, згодна з пратаколам пасяджэння раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, прайшла сёння ў райвыканкаме.

Падрабязна пра тое, хто з грамадзян і на якой падставе можа быць абмежаваны судом у дзеяздольнасці, а таксама якое абследаванне з боку зацікаўленых служб павінна папярэднічаць звяртанню ў судовую інстанцыю па гэтым пытанні, распавёў памочнік пракурора Бабруйскага раёна Віталь Сідзюк.

Пры гэтым было заўважана, што ўсебаковая прафілактычная работа з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, не заўжды, але здольна прывесці да станоўчага выніку — вярнуць чалавека да паўнавартаснага жыцця.

tribunapracy.by