К списку статей

Дэпутаты адказалі на пытанні выбаршчыкаў

Адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі ўсіх узроўняў адбыўся на Бабруйшчыне 11 сакавіка.

Падчас яго дэпутаты правялі прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а таксама прамую тэлефонную лінію. Адказалі на хвалюючыя вяскоўцаў пытанні — адносна рамонту дарог, якасці водазабеспячэння, добраўпарадкавання грамадзянскіх могілак і інш. Асобныя з пытанняў узялі на кантроль для далейшага вывучэння і прыняцця адпаведных рашэнняў.

Прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію падчас адзінага дня правялі ў тым ліку старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава і дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Цвірко.