Купальскія таямніцы
З мэтай адраджэння народных традыцый раённым гісторыка-краязнаўчым музеем і мясцовым клубам аграгарадка Леніна была арганізавана святочная праграма аднаго з самых цікавых народных святаў «Купалле».
Дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, ладзілі народныя гульні, абліваліся вадой, праганялі Чорта і жадалі адзін аднаму здароўя і дабрабыту. Салоха раздавала прадказанні са старадаўняга збана і рабіла жадаючым аквагрым «Папараць-кветка». Таксама ў рамках мерапраемства была арганізавана фотазона з аўтэнтычнымі ручнікамі і праведзены майстар-класы па пляценні вянкоў.
Завяршылася свята каля возера апусканнем вянкоў у ваду і загадваннем жаданняў.








