Алесь Адамовіч. Створым музей разам

У Рэспубліцы Беларусь шырока вядома імя пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча — Алеся Адамовіча. Нашай бабруйскай зямлі пашчасціла мець непасрэднае дачыненне да імя і творчай спадчыны гэтага выдатнага чалавека. Дзякуючы творчасці пісьменніка пасёлак Глуша стаў вядомы на ўвесь свет. Неўміручым стаў і подзвіг людзей, якія ў пасёлку жылі, змагаліся з акупантамі — сталі прататыпамі герояў рамана «Вайна пад стрэхамі». У раёне адкрыты дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэканструкцыю будынка былой аптэкі пад музей Алеся Адамовіча: Сектар культуры Бабруйскага райвыканкама Сектор культуры Бобруйского райисполкома р/с BY84АКВВ36421292723267100000 в филиале 703 ОАО АСБ Беларусбанк, БИК AKBBBY21703, УНП 701226324 Назначэнне плацяжу: «Для изготовления проектно-сметной документации и реконструкции здания в п.Глуша под музей А.Адамовича» Створым музей разам! Падтрымаем добрую ініцыятыву!