«Маладзёжны шчыт» у дзеянні. Школьнікам расказалі пра шкоду наркотыкаў

«Маладзёжны шчыт» у дзеянні. Школьнікам расказалі пра шкоду наркотыкаў

Ініцыятывы накіраваны на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Расказаўшы школьнікам пра гэта, Вольга Чарняўская папрасіла хлопцаў і дзяўчат падзяліцца меркаваннямі, чаму, на іх думку, маладыя людзі “ступаюць на слізкую дарогу” ўжывання і распаўсюду забароненых рэчываў і як себе паводзіць, каб злу супрацьстаяць — не спакушацца на прапанову ўжыць наркатычныя сродкі ці іх распаўсюдзіць.

Валерыя Кушаварава ў дэталях спынілася на Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях і артыкулах Крымінальнага кодэксу, якія прымяняюцца ў дачыненні грамадзян, што парушылі закон у гэтай часці. Нагадала пра надзвычай сур’ёзныя наступствы, у тым ліку пазбаўленне волі на працяглы час. У пацверджанне гэтага быў прадэманстраваны відэафільм, героі якога, апынуўшыся ў юным узросце за кратамі, вельмі шкадуюць пра неабдуманнасць сваіх учынкаў.

“Ніякія грошы не каштуюць таго, каб бавіць час за кратамі”, — заўважыла Вольга Чарняўская і пажадала, каб свае сілы і таленты маладыя людзі накіроўвалі на вучобу, уласнае развіццё, дабрабыт сваіх сем’яў і краіны.