Жанчын Магілёўшчыны павіншавалі ў Музеі Славы

Жанчын Магілёўшчыны павіншавалі ў Музеі Славы

Трыццаць жанчын Прыбярэзінскага краю, чыя праца па выніках года прызнана паспяховай,  сярод якіх начальнік Бабруйскага адасобленага структурнага падраздзялення Кіраўскага райспажыўтаварыства Наталля Цітова, сабраліся ў Музеі Славы Магілёўшчыны. Пазнаёміліся з выставай, прысвечанай вядомым жанчынам вобласці, зрабілі экскурсію па ўстанове.

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала сустрэча з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Гарошкіным. Лідар дэпутацкага корпусу вобласці падзякаваў жанчынам за добрасумленную працу, павіншаваў з надыходзячым святам, пажадаў здароўя, сямейнай утульнасці, працоўных поспехаў. А разам адзначыў, што дзяржавай робіцца ўсё для таго, каб жанчыны адчувалі сябе абароненымі і жылі ў мірнай краіне.

— Усё было надзвычай прыгожа і ўрачыста, — адзначыла Наталля Цітова. — Я вельмі ганаруся, што трапіла на гэтую ўрачыстасць, а таксама тым, што жанчыну ў нашай краіне шануюць, цэняць і паважаюць. Выдатныя ўражанні выклікала экскурсія па музеі і вельмі спадабаўся канцэрт.