Вядуць нарыхтоўку сенажу ў «Міхалёўскай Ніве»

Вядуць нарыхтоўку сенажу ў «Міхалёўскай Ніве»

Ва ўборку травастою ў сельгасарганізацыі ўключыліся актыўна. На раніцу сённяшняга дня было скошана каля 100 гектараў плошчы.

Механізаваны атрад з кормаўборачнай тэхнікі, трактароў і аўтамабіляў для перавозкі зялёнай масы да месца складзіравання — траншэі на тэрыторыі новага МТК, сёння працаваў на сенажаці паблізу зернесушыльнага комплекса гаспадаркі.

Маштабнасць работ ураджавала. Пры тым, што кожны агрэгат выконваў  сваю справу, адчувалася гармонія дзеянняў тэхнікі і людзей, іх падпарадкаванасць агульнай мэце — нарыхтаваць як мага болей корму. 

Задачу выконвалі прафесійна загартаваныя механізатары. Непасрэдна касьбой займаўся Валянцін Тарасевіч. Звалкоўваннем травы — Яўген Арэшка. Падборкай і здрабненнем валкоў на КВК-800 — Мікалай Канавалаў. За перавозкай зялёнай масы да траншэі засталі трактарыстаў-машыністаў Міхаіла Бурака і Канстанціна Манько, іншыя трактарысты і вадзіцелі былі ў дарозе.  

Канстанцін МанькоВалянцін Тарасевіч

— Задача перад намі стаіць вялікая: убраць 1800 гектараў травы, нарыхтаваць 25 000 тон сенажу, 26 000 тон сіласу і 1800 тон сена. Разумеючы значнасць вынікаў корманарыхтоўкі, робім усё для таго, каб гэтую задачу выканаць, —  заўважыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Ігар Ганчароў. 

Раздатчыца абедаў Марына Логвінава